Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Леанід Лаўрэш. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006594289
Скачать книгу
мястэчка. Мелі піва і ўласную гарэлку, якая не абкладалася акцызам і перараблялася на знакамітыя літоўскія старкі, вядомыя ва ўсім краі і за яго межамі. Вуллі давалі мёд, які таксама перарабляўся на гаспадарцы: з яго выраблялі воцат і настойкі. Ураджаі хлебу на палях часцей за ўсё былі дастатковымі. Лясы, амаль некранутыя, давалі будаўнічы матэрыял, паліва, дзёгаць і смалу. Аборы і хлявы адзявалі і кармілі. Сады славіліся садавіной, а ставы рыбай.

      Шаўры мелі ўласных рамеснікаў: цесляроў, дахаўшчыкаў, сталяроў, гарбароў, рымароў, ткачоў, краўцоў. Кравец Караль, які абшываў усю сям'ю Нарбутаў з тканін, вырабленых ў гаспадарцы, быў сапраўдным майстрам сваёй справы. Ваколічныя модніцы замаўлялі ў яго свае ўборы. Кухар Юрак мог дагадзіць самым вытанчаным кулінарным густам, а яго «свянцонае» славілася на ўвесь Лідскі павет. У тагачасным эканамічным жыцці кожны грош не лёгка пакідаў гаспадарскую кішэнь і гэтак жа цяжка ў яе патрапляў, бо сельскагаспадарчыя прадукты былі вельмі танныя.

      Дом у Шаўрах уяўляў сабой згасаючы тып стараліцвінскіх двароў. У тагачасныя «прыгонныя» часы двор Нарбута выглядаў ідыліяй, бо акрамя пануючага паўсюдна ўціску, знаходзіліся і двары падобныя да Шаўроў, дзе хаты падданых сялян атачаліся клапатлівай апекай59.

      Аднак, дачка Тэдора Манчунская пісала, што з-за недахопу сродкаў многія планы яе бацькі пацярпелі крах, хоць вёска, якую ён атрымаў у спадкі і ўласная праца, дазваляла жыць без даўгоў. Нарбут значна палепшыў гаспадарку, значна павысіў даходы, але грошай усяроўна не хапала, каб рэалізаваць планы гаспадара: «Маці казала мне, што ў маладосці бацька любіў на раніцы зрывацца з ложка, каб пешкам агледзець сад, праверыць, як скасілі луг, ці не пашкодзіў хтось прышчэпленую грушу. Потым праз поле ці луг вяртаўся і сядаў за малы драўляны столік, а вакол яго, на падлозе, ляжалі паперы і кнігі, ён пісаў, бо не меў другога стала і шафы. Пры падзеле з братам успадкаваў руіны і пусткі, але хацеў мець менавіта гэтую, а не іншую вёску. Бо карыстаўся тут блізкасцю Вільні да Шаўроў (яшчаркі па-летувіску), вёскі, якая была яго калыскай.

      З-за сядзячай працы рабіў перапынкі – рэзаў на камяні, лежачы ў ложку перакладаў Дон Кіхота, смяяўся сам з сабой ці падчас чытання кніжак.

      Не раз думала пра тое, як бацька мог з усім спраўляцца? Мець дастатак і дабрабыт. У мае часы ў нас ужо нічога не бракавала, меліся гаспадарчыя запасы, было быдла, коні, было ўсё неабходнае. <…> Бог абараняў працу майго бацькі, бо на працягу ўсяго яго жыцця не было ні перуна, ні граду – усе буры пачаліся толькі, калі бацька мусіў пакінуць свой дом, каб памерці, маці выслалі, аднаго брата забілі, другога саслалі ў Сібір, а я жыву ў Францыі. Пасля смерці бацькі пярун спаліў стайню, якая стаяла ў самай сярэдзіне, а зямлю вакол двара аддалі сялянам»60.

      На пачатку 1841 г. Нарбут пісаў сябру-доктару: «Святы мы правялі дома. На двары доўгія завеі і буры, і ўсё бліжэй голад, таму не хочацца гучных забаў. Дзякуючы Богу, яшчэ маю трошкі здароўя»61. Праз


<p>59</p>

Kowalewska Zofia. Dzieje powstania lidzkiego. S. 4—7.

<p>60</p>

ДГАЛ. Ф. 1135. Воп. 11. Спр. 19. Арк. 79 адв – 83.

<p>61</p>

Kronika Rodzinna. 1888. №10, 15 maja. S. 294—300.