Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Леанід Лаўрэш. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006594289
Скачать книгу
яму, што хоча працаваць перакладчыкам, бо ведае дзевяць еўрапейскіх моў. Напалеон на хвіліну павярнуў галаву… Сталёвыя вочы ўважліва агледзелі постаць Нарбута, імператар загадаў прыняць яго ў канцылярыю міністра Басано25 і болей не звяртаў увагі на просьбіта. Нарбут атрымаў абмундзіраванне і грашовае забеспячэнне – дзесяць франкаў у дзень, сівую кабылу для раз'ездаў і грошы на яе ўтрыманне. А большага ён і не жадаў.

      Ганна Патоцкая (з Тышкевічаў) пісала пра герцага Басано: «Дасягнуўшы высокага становішча ў той час, калі кар'еры наогул рабіліся з надзвычайнай хуткасцю, герцаг Басано быў, верагодна, адзіны, у кім не засталося нічога, што нагадвала б пра яго сціплае паходжанне, але з іншага боку, ён не злоўжываў дасягнутым ім высокім становішчам. Яго манеры, касцюм, размова, наогул усё, за выключэннем яго неймаверна тоўстых лытак, насіла адбітак радавітасці. Праўда, ён не адрозніваўся шыратой і тонкасцю розуму, як Талейран, але затое, валодаючы дзіўным тактам і рэдкай праніклівасцю, меў права трымаць галаву высока сярод выдатных людзей, якія атачалі Напалеона. Акрамя таго, ён быў незвычайна сумленны і бездакорны чалавек»26.

      Было многа работы. Герцаг Басано ажыццяўляў знешні нагляд за дзейнасцю новага ўрада адноўленага ВКЛ і адначасова кіраваў замежнымі справамі Францыі. Як намеснік імператара, ён змагаўся з непаваротлівасцю і спрэчкамі паміж французскім камандаваннем і літоўскім урадам. Канцылярыя Басано атрымоўвала палітычная і дыпламатычныя паперы рознай важнасці, сюды прыходзілі прыватныя петыцыі, ішла прыватная карэспандэнцыя. Усё гэта патрэбна было прачытаць, зарэгістраваць у кнізе і перакласці. Герцаг Басано ўвесь час, часта нават уначы, меў пытанні і даручэнні, і паколькі Нарбут быў глухі, дык даваў яму пісьмовыя загады. Часта Нарбута пасылалі з важнымі заданнямі, якія ён сумленна выконваў і таму здабыў давер князя і павагу калег.

      Але хутка французскія войскі пачалі адступаць. Нарбут не пакідаў Вільні і з вялікім неспакоем назіраў за тым, як з галоўнага імператарскага штаба наплываюць туманныя загады і няясныя рапарты. Злавесныя весткі прыходзілі ў Вільню з хуткасцю тэлеграфа, якога ў той час яшчэ не было. У канцылярыі герцага Басано нарастаў хаос. Напалеон таемна прамчаўся праз Вільню і накіраваўся ў Парыж. За Напалеонам спешна рушыў увесь штаб. Ваенная эпапея заканчвалася.

      Разам з канцылярыяй Басано, пацягнуўся за Нёман на сваёй Сіўцы і Нарбут. Але ўжо каля Аўгустова ён зразумеў, што не можа бадзяцца недзе на чужыне, і вырашыў застацца на Радзіме. Павярнуў Сіўку і паехаў да свайго сваяка Прота Нарбута, які жыў тут недалёка. Прот – сын вядомага прыгажуна Нарбута, які быў аздобай салона на «чацвярговых абедах»27 караля Станіслава Панятоўскага.

      Юзаф Азямблоўскі. Партрэт Тэадора Нарбута

      Спадар Прот і яго дачка Клемянціна прынялі Тэадора са стараліцвінскай гасціннасцю, і гісторык змог адпачыць тут ад перажытага. Час бавілі гутаркамі


<p>25</p>

Юг-Бернар Марэ (1763—1839) – французскі дыпламат, журналіст, адвакат, палітык і дзяржаўны дзеяч, у 1811—1813 гг. міністр замежных спраў, у 1834 г.. прэм'ер-міністр. З 1809 г. насіў ганаровы (беззямельны) тытул герцага Басано.

<p>26</p>

Графиня Потоцкая. Мемуары. Москва, 2005. С. 97.

<p>27</p>

На «чацвярговых абедах» караля з найбліжэйшымі паплечнікамі, падданым падаваўся прыклад ашчаднасці і цвярозасці. Нейкага «прыгожага Нарбута» на чацвярговым абедзе згадвае Клемянціна Хофман у апавяданні «Obiad Czwartkowy». – гл: Wybór dzieł Klementyny z Tańskich Hofmanowej. Wydanie jubileuszowe. T. VI. Kraków, 1898. S. 153.