Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час. Леанід Лаўрэш. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Леанід Лаўрэш
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006594289
Скачать книгу
у Эйшышках. А таксама зрабіць разлік матэрыялаў, работнікаў і коштаў. Таму, нягледзячы на ўзрост, давялося ўзяць у рукі цыркуль і пэндзаль. Удалося прыдумаць прыгожую форму для Панскай святыні, гатовыя ўжо малюнкі даслаў кс.-біскупу Каліноўскаму, а падлікі толькі ўчора закончыў. Паедуць яны ў Пецярбург»66. Вядома, што мураваны касцёл Ушэсця Хрыста ў 1847—1852 гг. з адасобленай ад яго званіцай, вышынёй у 40 м, быў пабудаваны ў Эйшышках па праекце Тэадора Нарбута.

Наступныя фрагменты з лістоў Тэадора Нарбута можна нават не каментаваць, той хто з большага ведае грамадскія настроі і праблемы таго часу, хто на сабе адчуў наша заходнебеларускае надвор'е – заўсёдную шэрую восень, той зразумее пачуцці глухога і засяроджанага на сябе чалавека. Багатая перапіска гаспадара Шаўроў паказвае, што нават для яго – якім бы адукаваным ён ні быў, як бы добра ні ведаў законы прыроды, як бы ён ні цікавіўся гаспадарчымі навінкамі – сумяшчаць творчасць і гаспадарку было вельмі цяжкай справай. Голад, падаткі і рэкруты. Смерць родных і суседзяў, безграшоўе, пажары, пастаянная барацьба з прыродай – сядзібу, размешчаную ў нізіннай, бязлеснай мясцовасці, знясільвалі, калі не засуха, дык моцныя дажджы. А гэта значыла толькі адно – хлеба не будзе.

6 снежня 1842 г.: «Парушыўся ў нас сезонны клімат гэтак жа, як і людскія норавы. Ні зімы, ні восені – восенню зіма, а зімой – ні тое, ні сёе. Можа з-за дэфармацыі прыроды ідзе і маральная дэфармацыя. Няма сёння ў нас нічога добрага. Падаткі, утрыманне магазінаў (дзяржаўных складоў з харчаваннем – Л. Л.) і выплаты ў скарб перавысілі 4 рублі срэбрам з сялянскай душы, гандаль паралізаваны, упадак Вільні, пажары, голад і беднасць, народ хварэе, памірае, і калі так пойдзе і далей, дык і адсутнасць навукі для моладзі будзе мець свой уплыў на маральнасць і асвету. О, бедная Літва! Да чаго ты прыйдзеш!»67.

20 снежня 1842 г.: «Выправіў у Вільню трохі збожжа, бо цалкам бракуе грошай, якія патрэбны для гаспадаркі. З новага года мы разам з Наваградскім паветам будзем належаць да Віленскай губерні. … Падаткі і корчмы бязмерна спустошылі кішэню, а яшчэ да гэтага аддаць рэкрута каштуе да 15 чырвоных злотых за кожнага»68.

Насамрэч, сталася трошкі не так – Наваградскі павет з Гарадзенскай перайшоў у Мінскую губерню, а Лідскі – у Віленскую.

21 красавіка 1843 г.: «Выберуся на кірмаш у Вільню, як толькі мая кішэня будзе добра адчуваць сябе, бо сёння яна занадта лёгкая. Вазьму з сабой яшчэ экзэмпляры «Гісторыі …”, якія ў мяне засталіся, можа прадам»69.

23 ліпеня 1844 г.: «Ідзе дождж дык дождж! Калі гэта не пачатак патопу, дык пачатак голаду і мору. Але так не паўсюдна: кажуць, што на поўдзень ад нас, за Нёманам, надвор'е добрае і ўраджай нядрэнны»70.

4 сакавіка 1845 г.: «Запусты прайшлі так добра, як толькі магчыма ў нашым стане»71.

29 верасня 1845 г.: «Сумнай для мяне навіной стала смерць с. п. Юстына Нарбута72, бо стары меў моцнае здароўе і хуткая

66

Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

67

Kronika Rodzinna. 1888. №11, 1 czerwca. S. 328—335.

68

Там жа.

69

Там жа.

70

Kronika Rodzinna. 1888. №12, 15 czerwca. S. 356—359.

71

Kronika Rodzinna. 1888. №13, 1 lipca. S. 393—398.

72

Пра Юстына Нарбута, гл: Лаўрэш Леанід. Юстын Нарбут // Наша слова. pdf №43 (95), 25 кастрычніка 2023.