Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
багата для каго ў вёсцы за бацьку. Ці ж не так? Вось ён у вас на вачах. Ды ці ж вы зусім сляпыя? Доўбні-доўбні!..

      – Маўчаць! – не вытрымаў Іван Цудзіла. – Не канешне нам слухаць контррэвалюцыйную прапаганду!

      – Не крычы, – уладарна адказаў яму Баляслаў.– Каб не заняло табе, ёлупень, духу!

      – Гы-гы… – ашчэрыўся той у нядобрай усмешцы.

      Ад нервовага напружання пана Клямку калаціла ў кустах, ліхаманкай біла крыўда за Скірмунтаў, працінаў страх за іхняе дый сваё жыццё, тачыла нянавісць да хлопаў, якіх шмат напладзілася пад чырвонымі штандарамі,– усё гэта разам збілася ў кучу, сплялося ў клубок і рвала Клямкава сэрца. Ён дастаў нож і моцна сціснуў яго ў руцэ, гатовы кінуцца на д’яблаў у хлопскім абліччы. Толькі ж розум утрымліваў яго. О, Езус Хрыстус, дзе ты? Дай мне ў рукі хоць якую даўбешку.

      – Не крычы, выпладак Цудзілы! – паўтарыў Баляслаў.– Гэты чалавек табе не раўня. Ён усе свае сілы, сэрца, душу аддаў служэнню такім… гм, як вы, цёмным людзям. Ён намагаўся вывесці люд да лепшай долі. Не ўдалося, і тое, што вы робіце, – не на дабро, чуеце, гэта ганьба для ўсяго вашага роду. А, зрэшты, было: і ў Хрыста камянямі кідалі! Толькі ж Раман не Бог, але ён прамень светлы для ўсёй Беларусі.

      Прашумелі вяршаліны. Кароткі момант цішыні. Чачэкнула сарока, устаўляючы свой сказ у гэты нелюдзяны момант. Недзе воддаль зноў пастукаў дзяцел.

      Пан Клямка адчуваў марнасць слоў Баляслава, які, пэўна, думаў, што з людзьмі ў астатнюю гадзіну гаворыць. Ды не-е ж!..

      Азваўся Юстын Пархамчук:

      – А ў Савецкай Беларусі закон такі: усіх паноў – пад корань!

      – Нам што… Будзем канчаць? – ці то спытаў, ці прапанаваў Цудзіла.

      І чамусьці якраз у гэты момант пан Клямка ўспомніў, што парачанскі стралок Іван Цудзіла аднойчы браў у яго напавер слоік мёду – хтосьці хварэў у сям’і, ці што. Грошы не прынёс дасюль… Гэты Цудзіла, дарэчы, меў сваю зямлю, але браў ад яе мала, бо зямля чула-такі гультая. Юстын жа, той не меў зямлі, але быў дужым, цягавітым і хадзіў у парабках, з чаго меў хлеб і да хлеба.

      Узнялі стрэльбы.

      – Адвярніцеся! – прапанаваў парабак.

      Нешта ж муляла выканаўцам няпісанага камуністычнага загаду, як што пазбягалі яны глядзець у вочы сваім ахвярам.

      – Адвярніцеся! Каму сказана?..

      І прамаўляў Раман Скірмунт; у гэты момант у куточках ягоных вачэй заблішчэла па слязіне:

      – Я ад людзей не адварочваўся ніколі, заўсёды шукаў шлях да іх сэрцаў. Я збіраў у семнаццатым самых сведамых і жывых беларусаў дзеля таго, каб адрадзіць славу зямлі, аднавіць краіну. Нас было няшмат, але ўсе, хто быў з намі,– гэта дыяменты ў нацыянальнай аправе, не перад вамі, цёмнікамі, служкамі зла, гэта казаць. Нас прызналі. Нас пачулі. За намі пайшлі. Толькі ж камуна-бандыты, маючы зброю ў руках, як і вы, пачалі знішчаць тое, шо мы стваралі, і нас, і нас саміх. Я ўжо стары, мне сем з паловай дзесяткаў. Усяго пабачыў. Жыццё пражыў. Цешу сябе думкай, шо да нашай справы нехта яшчэ вернецца. А вы, паскуднікі маладыя, – не раіў бы вам смерць