Абставіны спрыялі, як што ў іх, сышчыках і правакатарах, мелі вострую патрэбу паліцыя, жандармерыя. Многія нажыліся на гэтым. То быў рэвалюцыйны час. Пасля вайны з Японіяй… У Санкт-Пецярбургу з’явіўся, напрыклад, абаронца інтарэсаў збяднелага рабочага люду Георгій Гапон. Святы і мужны чалавек. Ён у кароткі тэрмін набыў найвялікшую папулярнасць у рабочых. А Польшча была пад Расеяй, і тое, што там рабілася, складала агульную нашу гісторыю. Я даследаваў той перыяд па некаторых крыніцах… Святара Гапона абылгалі, падставілі да яго правакатара сіяніста Пінхуса Рутэнберга, заманілі на дачу і забілі. Забілі, а тады павесілі. Яны ж, гэтыя айзефы ды рутэнбергі, вызначалі потым і тое, што пісаць у падручніках па гісторыі, таму, набыўшы зайздросную славу ў свеце, Гапон трапіў школьныя кніжкі як пярэварацень – правакатар і здраднік рабочага руху. Невыпадкова ж далей, пры бальшавіках, Леніне, Троцкім і Луначарскім, калі ўтварылі ГПУ, карная ўстанова цалкам трапіла ў рукі, запэцканыя крывёю. Распачалося нечуванае дагэтуль паляванне на найбольш таленавітых і вядомых дзеячаў. Прыйшла смяротная чарга і да Сяргея Ясеніна. На яго сфабрыкавалі некалькі гучных спраў, узялі ў ціскі, нанялі паэта Эрліха ў якасці правакатара. Заманілі ў Пецярбург, пасялілі ў гатэлі, забілі і потым павесілі. Усё чын чынам… А паэзіяй Ясеніна азаралася ўся Расея. Тое ж зрабілі і з Мікалаем Гумілёвым… У Лондане на гэты конт была пэўная думка. Вядома, польскі ўрад павінен быў лічыцца з фактам прысутнасці яўрэяў у краіне і прыняў абмежаванні ў правах для гэтай катэгорыі грамадзян. Адно яўрэйская тэма ні ў якіх іншых варунках не прысутнічала ў польскай палітыцы, якую я меў гонар праводзіць, – патлумачыў брат-дыпламат. – Тым не менш яна існуе, і Гітлер узняў яе да ўзроўню дактрыны. Мяркуючы па ўсім, ён заўзяты ігрок і спрабуе даць фору нават ідалу Яхве.
– Панове, ад паведамленняў пана Канстанта проста жах бярэ, але даруйце, мяне непакоіць іншае, – прызнаўся Пятро Рамановіч. – З’явілася прадчуванне… Як бы вам давесці? Апошнім часам за мной сочыць нейкае чужое, варожае вока. Не здзіўляйцеся. Пасля гаманы з Мэндалем і іншымі мотальскімі яўрэямі пра вайну кашмары ў сне проста не даюць спакою: то на мяне валіцца дрэва, то нейкі д’ябал, падобны да Сталіна, наважваецца спаліць жывым. Не тут бы мовіць пра гэта. Адсюль, аднак, пытанне бліжэйшых дзён. Польшча не ўтрымаецца, гэта ўжо зразумела. Немец прыйдзе сюды. Альбо не?.. Што гэта ў Гітлера і Сталіна за дружба, пра якую пішуць газеты?
Вечаровая смуга ўжо ўбіралася ў сілу, пан Канстант трываў і не клікаў прыслугу, каб запаліла свечкі. Аціхлы і прытоены ў суцемках белы палац зноў поўніла срэбная музыка, яна жвірчэла і пералівалася на сярэдніх актавах ды снавалася ў элегічны твор.
– Як дыпламат я ведаю, што ў палітыцы логіку цяжка шукаць. Тым не менш яе пастаянна шукаюць. Таму ўвесь свет цяпер збіты з панталыку пактам Молатава – Рыбентропа, заключаным тры тыдні таму, 23 жніўня. Я ведаю і тое, што пры заключэнні падобных пактаў нярэдка агаворваюцца асобыя ўмовы бакоў. Якія яны?.. Уявіце сабе