Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
на рукі, калі яны мыліся, дапамагала маці і бабулі накрываць стол.

      Чырвонаармейцы дружна ўпляталі ежу, смажанае сала з бульбай і агуркамі, тварог са смятанай і, уважаючы на шчодрую пачостку, хвалілі гаспадароў:

      – О, у вас тут малая Амерыка: каўбасы, залітыя шмальцам, шынка вэнджаная!..

      – А яшчэ і мёд!

      – А што, у калгасах у вас гэтага няма? – пацікавіўся дзед Пятро.

      – У калгасах няма, а такія моцныя сяляне перавяліся.

      І тут прыгадаўся Пятру Пісарчуку расказ Ладзі Палто, які колькі гадоў назад пабываў у камуністычным свеце, вярнуўся і быў рады лушпіне.

      – Я не буду вас уводзіць у зман, – сказаў гаспадар. – Што маю – не хаваю. Але і ў нас не ўсе сем’і так заможна жывуць.

      Салдаты заўважылі чорную хустку на галаве ў нявесткі Пятра – Ганны. У аздобе гэтай хусткі асаблівай бледнасцю вызначаўся яе твар, схуднелы, але ўсё яшчэ прыгожы. Хтось з гасцей спытаў, ці не хворая яна.

      – І так, і не, – быў адказ Ганны.

      Нябога, яна пры гэтым усміхнулася, бадай, аднымі вуснамі:

      – Хворая на мужа-нябожчыка…

      Байцы выказалі сваё спачуванне.

      Пры развітанні старшы з іх – сяржант Краўчук – пажадаў гаспадару таго, што было для яго запаветным:

      – Дай Бог, дзядзька Пятро, каб вас не чапалі!..

      Нягледзячы на розніцу ў веку і жыццёвым вопыце, яны добра разумелі адзін аднаго, і, каб тыя словы сяржанта ды Богу ў вушы, яно, можа, і добра было б.

      Селянін Пятро штодня прасіў Бога, каб ён адвёў ад яго гаспадаркі і сям’і зайздроснае вока, каб даў людзям мудрасці лічыцца з уласнасцю, як што набыта яна сваімі рукамі, сваім розумам, кемнасцю, спрытам… Прасіў Бога і пры гэтым дзівіўся, што да Усявышняга звяртаюцца не толькі шчыры люд, аратыя, сейбіты, але і ўсялякія ацяробкі, хто не дбаў пра сваё і пазіраў на чужое. Усе-ўсе шукаюць ягонай увагі, разумення, дабраславення, падтрымкі… Куды ўжо больш, калі Гітлер і той браў сабе ў памагатыя Бога, з яго імем распальваў жарсці вайны, ламаў і калечыў, забіваў і катаваў, маўляў, з намі Бог! Тфу на гэтакую пачвару! Але ж чаму Бог церпіць усялякіх злыдняў?

      Адчуваючы, што пры ўласнай кемлівасці яму такі нестае сіл і розуму, каб усё, што ведае, чуе і бачыць, спалучыць, упарадкаваць, Пятро аднаго разу прыцягнуў увагу святара Георгія Раздзялоўскага да ходу падзей. З ім нескладана было памеркавацца, балазе яны падтрымлівалі ідэйнае, можна сказаць, сяброўства.

      – На ўсё ёсць воля Божая, – адказаў святар завучана, сам адчуваючы незадавальненне падобным адказам, але ж і іншага тут не дадзена, бо каму яшчэ, апроч Хрыста, спадобілася быць пакліканым у боскую канцылярыю і знайсці там лагоду. – Каму Бог даў волю ўладарыць над людзьмі, з таго і спытае. У Бібліі ж сказана: «…якою мераю мераеце, такою адмераецца і вам».

      – Ойча, я пра гэта ведаю, – засведчыў Пятро. – Але, калі меркаваць па тым жа Святым Пісанні, Усявышні бласлаўляе людзей як на добрыя ўчынкі, так і на грахі. Сказана ж: «Ён добры і да няўдзячных і злых». А яшчэ: «Дабраслаўны чалавек, якому Бог не накануе граху».

      У вачах айца Георгія з’явіўся агеньчык жывое думкі, і, пасмыкаўшы