Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
планы ў 19-м годзе заваяваць Расею і стварыць максімальна шырокую канфедэрацыю пад гегемоніяй Польшчы, маўляў, польскі жаўнер будзе падаваць руку японскаму жаўнеру! Дык чым жа ў гэтых захопніцкіх планах ён лепшы ад Гітлера? Я помню і тое, шо ён казаў: «У так званай Беларусі будзе альбо польскасць, альбо расейскасць». Чаму, ну чаму, дазвольце спытаць? На тых жа падставах нехта можа сцвярджаць і, напэўна, сцвярджае, шо так званая Польшча павінна быць або расейскай, або германскай. Зноў жа, чаму?.. І чаго вартыя змовы аб дзяльбе Беларусі?! Сціхла Грамадзянская вайна, і Расея, не маючы ніякіх сваіх, уласна, дачыненняў да гэтых зямель, перадае Вільню і віленскія абшары Літве, хаця Літва таксама ніякім чынам не можа на іх прэтэндаваць… А неўзабаве Польшча, заўзята ваюючы, забірае Вільню і пнецца ўжо дакляраваць сваё права на віленскі вабны куток. Мала таго, яна тут жа патрабуе ад Расеі падзяліць усю Беларусь. І я паўтараю: чаго, пане-браце мой, чаго варта змова гэтых краін у Рызе, га?..

      Вочы Рамана і Канстанта сустрэліся, і ні адзін з іх не спяшаўся адвесці позірк.

      – Мой брат! – урэшце прамовіў Канстант. – Я не заўсёды з табою пагаджаюся, а вось тут, як ёсць, прымаю твой погляд. Сапраўды, Рыжскае мірнае, з дазволу сказаць, пагадненне мела шмат элементаў гвалту. Але ж за гэта варта дакараць не столькі Польшчу, колькі Савецкую Расею. Бо калі, скажам, вы ўтварылі і юрыдычна зафіксавалі Беларускую савецкую дзяржаву ў складзе камуністычнай імперыі, то і прызнавайце, прошэ пана, яе паўнамоцтвы, запрашайце на гандаль.

      – Не пусцілі ў Рыгу нават Жылуновіча, кіраўніка ўрада, хоць ён дамагаўся ўдзелу.

      – Я, шчыра кажучы, не думаю, што ягоны ўдзел там што-небудзь змяніў бы. От хіба ж дэлегацыя Украіны, запрошаная туды, перашкодзіла дзяльбе сваіх абшараў? Не…

      – Аднак ты выгароджваеш Польшчу, пан Костусь.

      – Не-е, яшчэ раз кажу, ад Расеі шмат залежала. Дадам, у Польшчы і Расеі былі розныя інтарэсы. Польшчу перш-наперш цікавіла пашырэнне сваіх абшараў на ўсход. Няхай так. Затое ў Расеі жыццёва важных абшараў хапала. На ўсе бакі! Адсюль і адносіны да падзелу чужых тэрыторый у Рызе кіраўніка расейскай дэлегацыі Абрама Іофе. Ён аддаваў палякам не сваё…

      – А трапна сказана! – ціха прамовіў Пятро Рамановіч, толькі тое пачулі, і ён дадаў для пэўнасці: – Калі адсякаеш не свой палец або нават руку, не так баліць…

      – Зусім не баліць! – умомант падхапіў дыпламат Костусь-Канстант і доўжыў, звяртаючыся, уласна, да Рамановіча: – Уявіце сабе, шаноўны, тыя перамовы… Я ведаю, што там было, бо чытаў успаміны розных людзей. Так… Дыпламаты доўга і безвынікова дэбатавалі. На пасяджэннях сум адольваў усіх. Аднаго разу выйшлі ў калідор, каб перакурыць. Тады Абрам Іофе, праінструктаваны самім Леніным, падыходзіць да лідэра польскай нацыянальнай дэмакратыі пана Рамана Дмоўскага, які ачольваў польскую дэлегацыю, дый кажа яму: «Пане а пане, мы не настойваем на правядзенні дзяржаўнай мяжы па лініі, якую прапанаваў англічанін Керзан. Ён чалавек выпадковы… А нам абы мір заключыць. Таму калі з вас мала траціны абшараў, заселеных не то беларусамі,