Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
якіх адны выводзілі на садовую тэрасу, другія – у бібліятэку. Яны павярнулі зноў налева, да трэціх дзвярэй, і, расчыніўшы іх, пані паказала на крэсла:

      – Прошэ, адпачніце…

      Тут, у белым пакоі, як і ў іншых, Пятру ўжо даводзілася бываць. Два акны, паркетная падлога, камін, бронзавая люстра з крыштальным абажурам, пісьмовы стол, вялікае люстэрка між вокнамі ў пазалочанай аправе ў стылі ракако, як казаў пан. Цераз калідор даносілася ціхая і журлівая музыка, удавала, што хтосьці самотны іграе на піяніна, мажліва – пан Генрык.

      Уважаючы на ўтульную, з пазалотай прастору пакоя, Пятро падумаў, што і гэтаму бляску пагражае вайна, як і палацу, і Пятровай сядзібе, і ўсяму свету, бо ніхто і нішто ад яе не застрахуецца.

      Як мала значыць цяпер чалавек – ці то мужык, ці пан! Прыкладам – тая сусветная вайна, калі ўсё гарэла, бурылася, і немцы вывезлі з Парэчча ў Германію абсталяванне суконнай фабрыкі. Усё, што было там, панішчылі. І больш не адрадзілася вытворчасць сукна, а яно ж на розных усерасейскіх і сусветных выставах неаднойчы атрымлівала сярэбраныя ды залатыя медалі.

      Невядома чаму, але настрой, з якім Пятро ехаў сюды, пачаў псавацца. Унутраны голас падказваў яму, што ў гэтай адрэзанай ад свету глухамані паны ведаюць мала чаго больш ад яго, што на Парыпава бачанне свету ўглыб, дакладней, на ягоныя прадказанні яны не здатныя, дарма што пан Канстанцін, або Канстант, як яго клічуць у гэтым будынку, – былы дыпламат і паплечнік Пілсудскага. Ды вось і ён сам падкаціў на інваліднай калясцы – прыслуга адчыняла яму дзверы.

      – Вітаю госця!

      Збянтэжаны госць паспяшаўся насустрач, каб паціснуць працягнутую руку, мяккую і тым не менш энергічную.

      Пятро ведаў, што ў пана пасля нейкай хваробы заставалася анямелай нага. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, ён захаваў добрую форму, жвавасць, настрой, і, каб не срэбра на галаве, ніколі б не даў яму 72 гады.

      – Пані Марыя сказала, што вы край занепакоены нечым. Што здарылася?

      – Уласна, нічога, і я прашу прабачэння ў пана за частыя візітаванні.

      – Ну што вы, што вы! Няхай гэта вас не бянтэжыць! – Вялікія шэрыя вочы спанатранага ў палітыцы чалавека праменілі прыязнасць. – А вы прыехалі якраз дарэчы, паколькі ў нас бавіць час мой стрыечны брат, а ваш прыяцель, як я разумею, Раман Скірмунт.

      – Што вы кажаце! – абрадаваўся Рамановіч, хоць той Скірмунт калі і быў ягоным прыяцелем, то чыста ўмоўна; яшчэ варта зазначыць, што з-за разыходжанняў з братам у палітычных поглядах на Беларусь і ролю Польшчы ў свеце памешчык Скірмунт з Парэчча рэдка наведваўся ў Моладава да сваёй радзіны, хоць жылі яны, лічы, побач. І от цяпер ён быў тут.

      19

      Яны прайшлі з белага салона ў вялікую залу. Пан Канстант, нязмушана і спрытна перабіраючы рукамі абадок пры колах, вёў госця ў бібліятэку. Пятро, ідучы за ім, быў удзячны лёсу, які падараваў яму гэты выпадак.

      На пане дыпламаце быў выдатны шэры, з сіняватым адлівам касцюм і гальштук у тон. Усё адпавядала добраму густу і моманту выхаду ў людзі.

      Нарэшце новыя шыкоўныя дзверы і прасторны