Беларусалім. Кніга першая. Золак. Павел Севярынец. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Павел Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2017
isbn: 978-617-7599-15-8
Скачать книгу
размалёўваюць квадрат пентаграмамі – а ты пацягні-ка, колькі ён цягне… Тут вось-вось зоркі табе зь неба ў жмені пасыплюцца, а ты…

      Ччорт, пайшоў ты ў пекла са сваім Цімурам! Будзь знішчаны, яйкагаловы еўрапейскі старац, які прагнуўся пад раскосую азіяцкую мразь!.. Белазор заміргаў вачыма ў фары, што несьліся насустрач: хай вышыбе, выкрэсьліць з памяці вогненнай успышкай, выдыхне выхлапам…

      А зараз пусты пераход зеўрае чорна, квадратна. І сабор глядзіць паўзьверх, абыякава, грэбліва. Не, ён пройдзе верхам, праз мост – хай сабе дзеля гэтага давядзецца яшчэ раз стаць на ўвесь рост перад вежай Цімура. Паўз зыркія шары ліхтароў, паўз гатычныя яліны, паўз прасьпект, па якім картэжамі чорных машынаў езьдзяць пераможцы – да гэтага вавілонскага стоду, што пануе па-над лагчынай Нямігі. Цімур, як ёсьць Цімур, ростам у трыццаць паверхаў, з бліскучымі залысінамі й мегатонным позіркам, ад якога зносіць дах – і гараць вочы ягоных вокнаў на самым версе, і сьцякаюць, пераліваюцца па зашклёных паверхах чорныя блікі.

      Праз дванаццаць хвілінаў ён разьнясе гэты гмах адным махам.

      Чортава чорная містыка. Квадратныя кю-ар штрых-коды на кожнай пакупцы ды нават магільных помніках. Габрэйскі чорны куб тфілін, які пабожныя юдэі носяць на перадплеччы і лобе як знак напаміну пра выхад зь Егіпта. Кааба, цёмная мусульманская сьвятыня, велізарнае кубічнае сьвяцілішча Меккі, вакол якога віруюць мільённыя натоўпы белых паломнікаў…

      Зьнішчыць, рассадзіць на ашкелкі і сам чорны квадрат! Бач ты, прыехалі, правільныя такія, з рымаў, альпаў ды вавілонаў, у Краіну Нішто, і чорнае ў іх белае, і белае, глянь, чорнае, а ты круціся, як хоч – ды пайшлі вы нахрэн, героі нашага часу!

      Ты сам, сам Андрэй Белазор, быў героем, згадай: выходзіш з Палаца Рэспублікі ў белы сьвет – быццам касьмічны захопнік на ўпакораную планету. Так, я адтуль, менавіта адтуль, з маленькай квадратовай значкай-камерай, са срэбным, з сэнсарным чорным экранам, айфонам, зь фірмовай квадратовай крэдыткай (прадавачкі падымаюць на цябе томныя міндалепадобныя і такія чорныя вочы) – і мімаходзь, адной левай, узважваеш на руцэ, так яго разгэтак, чорны квадратны час…

      Дваццаць тры пяцьдзясят.

      О, гэтыя гулкія чэргі рознакалібровых добраахвотнікаў у фае Палаца кожную раніцу, паўменска ў чэргах, медкамісія – пропуск у рай: то смакаваць дэлікатэсы й слодычы ды класьціся на вымярэньне нейронных успышак, то прагляд хітовых фільмаў ды праслушка кайфовае музыкі з чуйнікамі, прымацаванымі да галавы й запясьцяў, а то й на фіксацыю сілы выбухаў аргазмаў – увесь медычны корпус у белых халатах потым толькі травіць байкі па курылках ды барах увечары…

      Чалавечае шчасьце чорным па белым, шчасьце па-чорнаму, простыя словы, простыя рэчы, шчасьце ў квадраце, у полымі печы, у чорным кубе Палаца, па дванаццаць даляраў за гадзіну, дзеля ўсяго чалавецтва – а будзьце ж вы ўсе праклятыя.

      Позьнія машыны раз-пораз раўлі міма, драпежны роў ахопліваў яго ўсяго, і з кожным разам