Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7165-36-0
Скачать книгу
ЗАГСаў рэгістраваць шлюбы. Царкоўны шлюб абвяшчаўся перажыткам, а разам з ім таксама традыцыйная сям’я. Нягледзячы на тое, што афіцыйна вянчанне забаронена не было, толькі шлюб, зарэгістраваны ў ЗАГСе, спараджаў правы і абавязкі мужа і жонкі. Вянчанне ў культавых установах усіх канфесій было забаронена без папярэдняй афіцыйнай рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе. Апошняя забарона была адменена ў ліпені 1924 г. рашэннем Наркамата юстыцыі і Наркамата ўнутраных спраў БССР у сувязі з тым, што «рэлігійныя абрады зусім страцілі ўсялякае юрыдычнае значэнне для дзяржавы»[88].

У сакавіку 1922 г. калегія НКУС БССР усталявала наступныя тарыфы на аплату паслуг ЗАГСаў. За запіс аб нараджэнні спаганялася з прыватных асоб 50 капеек, членаў прафсаюза – 25 капеек, за рэгістрацыю шлюбу спаганялася з прыватных асоб 5 рублёў, членаў прафсаюза – 2 рублі, за развод – з усіх грамадзян спаганялася 15 рублёў[89]. У чэрвені 1922 г. быў уведзены гербавы збор за ўсе метрычныя пасведчанні, што выдаваліся ЗАГСамі, у памеры 5 рублёў (сярэдні заробак прамысловага рабочага ў той час складаў каля 50 рублёў у месяц)[90].

25 ліпеня 1922 г. газета «Звязда» паведамляла, што для заключэння грамадзянскага шлюбу ў ЗАГСе жаніх і нявеста павінны мець пашпарты[91]. Жаніх да таго ж павінен быў мець копію ўліковай карткі з ваенкамата. Калі гэтыя дакументы адсутнічалі, то жаніх мог пацвердзіць сваю асобу з дапамогай службовага пасведчання, нявеста – з дапамогай копіі метрычнага запісу, выдадзенага ЗАГСам (метрычныя запісы, выдадзеныя служкамі рэлігійнага культу, лічыліся несапраўднымі). Для ўступлення ў шлюб ваеннаслужачым было дастаткова прад’явіць чырвонаармейскую кніжку. Удаўцы і ўдовы мусілі прад’явіць пасведчанні аб смерці жонкі ці мужа. Пасведчанні і даведкі, выдадзеныя грамадзянам дамкамамі, не прымаліся. На рэгістрацыі шлюбу патрабавалася прысутнасць двух сведкаў[92].

Як частку дзяржаўнай палітыкі трэба разглядаць спробы скарыстаць на практыцы вынікі еўгенічных даследаванняў, якія ў рамках сацыяльнай гігіены актыўна развіваліся ў СССР у 1920-я гг. У жніўні 1923 г. Наркамат аховы здароўя БССР распрацаваў пастанову, адпаведна якой асобы, што збіраліся пабрацца шлюбам, мусілі абмяняцца пасведчаннямі аб стане здароўя, у прыватнасці аб наяўнасці ў іх псіхічных, венерычных і іншых захворванняў, што маглі перадацца нашчадкам[93].

Скасаванне шлюбу, якое ў дарэвалюцыйны час было звязана з вялікімі цяжкасцямі, адпаведна Кодэксу 1918 г. максімальна спрашчалася. «Спыненне палавога сажыцельства сужэнцаў ёсць фактычнае растаржэнне шлюбу, і заканадаўца, прызнаючы гэты прынцып як асноўны, спрасціў працэдуру разлукі да мэтазгоднага мінімуму», – тлумачыў Кодэкс жыхарам рэспублікі член Прэзідыума ЦВК БССР В. П. Грузель[94]. Развод ажыццяўляўся праз суд паводле пісьмовага альбо вуснага звароту мужа альбо жонкі ці праз ЗАГС па жаданні абодвух альбо аднаго з бакоў. Шлюб не ствараў агульнай маёмасці мужа і жонкі, што на практыцы

88

Звезда. 1924. 16 июля. № 162. С. 6.

89

Звезда. 1922. 30 мар. № 75. С. 4.

90

Звезда. 1922. 28 мая. № 125. С. 4.

91

У ліпені–жніўні 1922 г. праходзіла пашпартызацыя жыхароў БССР.

92

Звезда. 1922. 25 июля. № 174. С. 4.

93

Врач Е. Ш-н. Здоровый брак // Звезда. 1923. 17 авг. № 191. С. 5.

94

НАРБ. Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 2378. Арк. 2.