Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7165-36-0
Скачать книгу
грамадстве прапанаваў асістэнт кафедры грамадзянскага права БДУ Ф. І. Гаўзэ[107].

Неўзабаве пасля пачатку абмеркавання праекта Кодэкса законаў аб шлюбе ў сталіцы дыскусія перайшла на старонкі акруговага перыядычнага друку. Вось як яна адбывалася ў Бабруйску. Першым у мясцовым друку на азначаную тэму выказаўся акруговы суддзя Іваніцкі, які паставіў пад сумненне неабходнасць узаконення фактычнага шлюбу, бо за яго трохгадовую практыку было толькі два выпадкі, калі суд не прызнаваў фактычны шлюб. На яго думку, правы сужэнцаў былі добра абаронены пастановай «Аб парадку разбору спраў аб скасаванні шлюбаў і аб выдачы ўтрымання жонкам і дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу», прынятай ЦВК БССР 29 мая 1925 г.[108]

Па меркаванні селькора бабруйскага «Камуніста» Пукінскага, «…калі маці сужэнцавала зь некалькімі мужчынамі адначасова, дык плаціць на ўтрыманьне дзіця павінны альбо ўсе гэтыя мужчыны, альбо ніводны зь іх, другі спосаб нават лепшы». Тэму лёсу дзяцей, што нарадзіліся ў выніку палігамнага жыцця, працягнуў карэспандэнт газеты М. Корзун: «Вельмі сур’ёзнае пытаньне, каго лічыць бацькам дзіця? Калі з жанчынай сужэнцавалі некалькі мужчын, дык чаму бацькам лічыць толькі аднаго з іх, і калі аднаго, дык чаму менавіта таго, а не іншага з тых, хто сужэнцаваў? У такіх выпадках, калі ніхто ня можа ведаць, хто бацька дзіця, дзіцю трэба даць прозвішча маці і адправіць у дзіцячы дом на выхаваньне. А для ўтрыманьня такіх дзетак добра было б увесьці адмысловы падатак на халасьцякоў звыш 30 гадоў». Іншыя карэспандэнты выказвалі засцярогу, што ў выпадку спагнання аліментаў з усіх меркаваных бацькоў «…як бы ў нас не зьявіліся спэцыялісткі-алімэнтшчыцы»[109].

Жыхары беларускіх вёсак, мястэчак, гарадоў мелі магчымасць выказаць свае думкі адносна праекта Кодэкса законаў аб шлюбе, сям’і і апецы не толькі ў перыядычным друку, але і ў адкрытых дыскусіях. Адна з іх, прысвечаная ўзаконенню фактычнага шлюбу, адбылася 28 жніўня 1926 г. у памяшканні 1-га віцебскага драмтэатра[110]. Трэба адзначыць, што найбольш актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта Кодэкса як у друку, так і ў публічных дыскусіях бралі мужчыны. Большасць жанчын, выконваючы сваю традыцыйную гендарную ролю, сціпла трымаліся ў ценю. Выключэннем былі жанчыны-дэлегаткі, якія са старонак часопіса «Беларуская работніца і сялянка» на працягу 1926 г. рэгулярна патрабавалі ўскладнення працэдуры разводу.

Намаганні рэфарматараў шлюбна-сямейнай сферы ўвасобіліся ў беларускім Кодэксе законаў аб шлюбе, сям’і і апецы, які зацвердзіла ІV сесія ЦВК БССР VІІ склікання 27 студзеня 1927 г.[111] У цэлым Кодэкс працягваў ліберальную традыцыю ў сферы сям’і і сямейных адносін, якая склалася ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. У ім у значнай ступені ўвасобіліся ідэі прыхільнікаў вызвалення «крылатага Эраса». Так, ён адрозніваўся ад Кодэкса 1918 г. тым, што незарэгістраваныя, фактычныя шлюбы прыраўноўваліся па юрыдычных абавязках мужа і жонкі да зарэгістраваных шлюбаў. Наяўнасць фактычнага шлюбу ў выпадку

107

Гаўзэ Ф. Маёмасныя адносіны супругаў па кодэксах законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР, РСФСР і УССР // Працы Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску. Факультэт права і гаспадаркі. 1928. № 21. С. 53.

108

Иваницкий. О семье, браке и опеке // Комуніст. 1926. 20 кастр. № 122. С. 3.

109

Комуніст. 1926. 22 кастр. № 123. С. 2.

110

Заря Запада. 1926. 22 авг. № 192. С. 3.

111

Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы Б.С.С.Р. Менск, 1927.