Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7165-36-0
Скачать книгу
Устрыманне для моладзі зусім не шкодна»[47].

      Але галоўным апанентам А. М. Калантай стаў псіханеўролаг-марксіст А. Б. Залкінд, які ў сярэдзіне 1920-х гг. у шэрагу артыкулаў паспрабаваў сфармуляваць новую савецкую мадэль сэксуальных паводзін моладзі. Адпаведна ёй, клас пралетарыяў у мэтах рэвалюцыйнай мэтазгоднасці меў права ўмешвацца ў палавое жыццё яго асобных прадстаўнікоў. Палавое прыцягненне пралетарыя да тых, хто паходзіў з эксплуататарскіх класаў, Залкінд прапанаваў разглядаць у якасці аднаго з відаў палавых вычварэнняў, як прыцягненне «да кракадзіла, да арангутанга». У адносінах паміж мужчынам і жанчынай не павінна было быць флірту, заляцанняў, какецтва і іншых форм «палавога заваявання». Сэксуальная прыцягальнасць чалавека вызначаецца яго класавай прыналежнасцю.

      У 1924 г. выйшла папулярная праца А. Б. Залкінда з ашаламляльнай назвай «Дванаццаць палавых запаведзяў рэвалюцыйнага пралетарыяту», якая выклікала абмеркаванні, спрэчкі, водгукі ў друку. Яе пафас быў накіраваны на ўпарадкаванне сэксуальнага жыцця савецкіх мужчын і жанчын на аснове класавай, пралетарскай этыкі. У рэчышчы фрэйдысцкай тэорыі сублімацыі псіханеўролаг-марксіст прапанаваў маладым будаўнікам сацыялізму не спяшацца брацца шлюбам, устрымлівацца ад выпадковых сувязей, эканоміць сэксуальную энергію для грамадскіх спраў, шукаць сэксуальных партнёраў па класавай прыкмеце, пазбавіцца ад рэўнасці і, нарэшце, дазволіць класу карэктаваць палавое жыццё сваіх індывідаў[48].

      Характарызуючы розныя погляды прыхільнікаў пурытанскага спосабу вырашэння палавога пытання, трэба адзначыць, што іх аб’ядноўваў агульны погляд на сэкс як на нешта другаснае, на тое, што пасля пабудовы базісу сацыялізму вырашыцца само сабою. Аднак толькі асуджэнне апалагетыкі сэксуальнай разняволенасці не давала адказаў на важныя жыццёвыя пытанні, якія абмяркоўваліся на шматлікіх камсамольска-моладзевых сходах. Напрыклад, як ставіцца да кахання паміж мужчынам і жанчынай па-за межамі новага грамадзянскага шлюбу?

      Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі

      Адным з найбольш дасведчаных спецыялістаў у БССР у галіне марксісцкага вырашэння «жаночага пытання» была С. С. Шамардзіна. Яна ўзначальвала жаночы аддзел ЦК КП(б)Б у час, калі пасаду загадчыка аналагічнай структуры ў ЦК УКП(б) у Маскве займала А. М. Калантай. Як і яе старэйшая па пасадзе і па ўзросце калега, Шамардзіна была гарачай прыхільніцай бытавой роўнасці, грамадзянскага шлюбу, лёгкіх разводаў, а таксама абортаў. У сваіх шматлікіх тагачасных выступах яна канструюе вобраз «новай жанчыны», вольнай ад маральных абмежаванняў і старой маралі. Гэтая «новая жанчына» сваёй галоўнай задачай лічыць служэнне грамадству, а таксама самаўдасканальванне, у тым ліку ў галіне адносін з процілеглым полам. Адвечныя сацыяльныя ролі жонкі і маці для яе з’яўляюцца другаснымі.

      Напрыклад, 5 кастрычніка 1921 г., выступаючы на дэлегацкім сходзе работніц Мінска з дакладам «Аб шлюбна-палавой маралі», Шамардзіна


<p>47</p>

Зьвязда. 1928. 21 ліст. № 267. С. 4.

<p>48</p>

Залкинд А. Двенадцать половых заповедей революционного пролетариата // Философия любви. В 2-х т. Т. 2. М., 1990. С. 224–255.