Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксандр Гужалоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7165-36-0
Скачать книгу
дыскусіі, што адбывалася на гэты конт па ўсёй краіне на працягу 1920-х гг.

Ён уступае ў завочную палеміку з праціўнікамі сэксуальнай рэвалюцыі. Так, выступаючы супраць вульгарна-матэрыялістычнага звядзення адносін паміж паламі да голай фізіялагічнай сувязі, супраць тэорыі «шклянкі вады», ён рэзка крытыкуе «Дванаццаць палавых запаведзяў рэвалюцыйнага пралетарыяту» А. Б. Залкінда, якія называе «дабрачынна-пастырскімі пропаведзямі»[64]. Аўтар таксама звяртае ўвагу чытача на небяспечную з’яву, што пачала набіраць моц сярод праціўнікаў новай палавой маралі, а менавіта на ўваскрашэнне царкоўнага шлюбу. У заключэнне Вальфсон прызнаецца, што не ведае, якімі будуць новыя формы палавых адносін у сацыялістычным грамадстве. На яго думку, можна толькі меркаваць, што ў іх не будзе ні эканамічнага разліку, ні прымусу, яны не будуць абавязкова звязаныя са шлюбам і сям’ёй, для іх будзе неабавязковым сумеснае пражыванне партнёраў. А адзіная праява дзяржаўнага кантролю палавых адносін грамадзян сацыялістычнага свету будзе мець еўгенічны характар у выглядзе забароны рэпрадукцыі па медыцынскіх паказчыках[65].

Не абмежаваўшыся публікатарскай дзейнасцю, С. Я. Вальфсон прасоўваў ідэі новай маралі ў жывой аўдыторыі. У лютым 1929 г. ён выступіў на камсамольскім дыспуце «Ці патрэбна нам сяброўства?», які адбыўся ў Мінску з удзелам прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук У. М. Ігнатоўскага. У сваім уступным слове дакладчык заклікаў зал распрацоўваць новыя формы сяброўства[66], «…падпарадкаваныя клясе і рэволюцыі»[67]. У кастрычніку 1929 г. на запрашэнне рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» ён рыхтаваўся да ўдзелу ў дыскусіі «Якой павінна быць камсамольская сям’я». Але па загадзе зверху яна была спынена, так і не распачаўшыся[68].

Новы погляд на псіхалогію сэксуальнасці прапанаваў беларускаму грамадству вучань С. Я. Вальфсона, з 1923 г. выкладчык, а з 1929 г. прафесар БДУ Б. Э. Быхоўскі. На адно з найбольш актуальных пытанняў для савецкіх вучоных 1920-х гг. пра магчымасць сумяшчэння фрэйдызму і марксізму ён даў станоўчы адказ, але з пэўнымі абмежаваннямі. Пры вывучэнні феномена сям’і малады беларускі сацыёлаг выкарыстоўваў метад псіхааналізу, які лічыў матэрыялістычным, маністычным і дыялектычным вучэннем. У 1923 г. ён выступіў у падтрымку тэорыі сублімацыі палавой энергіі ў сацыяльную дзейнасць, а таксама патлумачыў сэксуальныя неўрозы і фізіялагічную рэгрэсію чалавека прычынамі сацыяльнага характару[69]. Быхоўскі працягваў даследаваць з пазіцый фрэйдызму сацыялогію шлюбу і сям’і, што не перашкаджала яму крытыкаваць стваральніка псіхааналізу, напрыклад, за біялагізацыю сацыяльных з’яў. Ён, у прыватнасці, пісаў, што «…для нас сэксуальнае заўсёды з’яўляецца сацыяльнай праблемай, яно ўплывае на культуру, трансфармуецца ў залежнасці ад канкрэтных грамадскіх умоў… табу і падобныя да яго культурныя з’явы – сацыягенныя»[70]. У 1926 г. у Мінску выйшла кніга «Метапсіхалогія Фрэйда», у якой першы беларускі фрэйдамарксіст выдзеліў

64

Вольфсон С. Социология брака… С. 382.

65

Вольфсон С. Социология брака… С. 444–449.

66

Пафас прамовы С. Я. Вальфсона быў сапсаваны наступнай запіскай з залы: «Скажэце, як мне паступіць, як ацаніць такое сяброўства. Я – рабочая дзяўчына, сябравала з хлопцам-камсамольцам. Ён быў лепшы мой сябра на працягу некалькіх месяцаў. І што ж, чым скончылася наша сяброўства? Як толькі ён узяў мяне – ён больш не ведаў, не здароваўся, не гутарыў са мной. Я была ім ашукана. Мне стала ясна, што хлопец толькі дамагаўся свайго. Як жа паступіць з ім, як назваць такое сяброўства».

67

Каліта А. Ці патрэбна нам сяброўства? // Чырвоная зьмена. 1929. 24 лют. № 44. С. 4.

68

Чырвоная змена. 1929. 15 кастр. № 235. С. 2.

69

Быховский Б. О методологических основаниях психоаналитического учения Фрейда // Под знаменем марксизма. 1923. № 11–12. С. 158–177.

70

Быховский Б. Генеономические воззрения Фрейда // Под знаменем марксизма. 1926. № 9–10. С. 190.