Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 0
isbn: 978-985-7089-31-4
Скачать книгу
не знойдзеш Украіны,

      Няма другога і Дняпра…

      Дзе пачуццё нацыянальнага гонару і гордасці, пытаецца паэт, дзе павага і любоў да роднай культуры, мовы, звычаяў у тых землякоў, якія «кайданамі мяняюцца, Праўдаю гандлююць. І Госпадам пагарджаюць», «аруць ліха. Ліхам засяваюць», хлусні пакланяюцца?

      І хіліцеся, як заўсёды!

      І зноўку шкуру дзераце

      З братоў-аратых, недарэкаў…

      Абурэнне і гнеў Шаўчэнкі накіраваны супраць тых, хто здрадзіў Украіне, заразіўся «крывадушнасцю» для ўласнага ўзбагачэння. Паэт заклікае:

      Спахапіцеся, вар’яты,

      Юродзівых дзеці!

      Паглядзіце на рай змяты,

      На сваю краіну,

      Палюбіце чыстым сэрцам

      Збітую руіну,

      Раскуйцеся, братайцеся…

      21 снежня таго ж 1845 года Шаўчэнка піша верш «Маленькій Мар’яні» – журботна-пяшчотнае любаванне прыгажосцю, на якую глядзяць прагавітыя вочы. 22 снежня з’яўляюцца «Три літа» – паэзія вялікага болю і вялікага расчаравання ў людзях.

      Вакол мяне, дзе ні гляну,

      Не людзі – змяюкі…

      І засохлі мае слёзы,

      Слёзы маёй мукі.

      Зараз я разбітае

      Сэрца ядам мыю,

      І не плачу, й не спяваю,

      А савою выю.

      Між тым паэта напаткала цяжкая хвароба, і яго перавозяць у Пераяслаў, пад апеку лекара і выкладчыка медыцыны ў мясцовай семінарыі А. Казачкоўскага. Адчуваючы пагрозу смерці, паэт запісвае на лісце паперы словы свайго «Запавета». Але ў шаснаццатым радку яго рука спыняецца на імгненне – напэўна, нялёгка было Шаўчэнку выказаць: «…а датуль я Не ведаю Бога».

      Пакуль не з’явілася сям’я вялікая ўкраінская, сям’я вольная, новая, датуль паэт не бачыць Божай праўды і не гатовы паўстаць перад Богам, яго душа павінна заставацца на зямлі, быць сярод сваіх людзей, несці цяжкую эпітым’ю за зло і няволю.

      Шаўчэнка то цярпліва, то дзёрзка гаворыць з Богам, то просячы, то патрабуючы адказу. Гэтыя адказы выспяваюць у яго свядомасці, і паэт адважваецца сказаць Госпаду ўсё. Усё, што вымучвае яго сумленне, што выпякае душу сорамам за пагарджаны ўкраінскі народ, што абуджае яго перажыванні, налівае гневам яго пачуцці, кліча яго на барацьбу з тым татальным злом, якое накрыла яго Украіну. Гэта – не богазнявага, не, гэта – шчырасць і пафас біблейскіх прарокаў.

      На шчасце, паэт ачуняў. Шаўчэнка ў пачатку 1846 года канчаткова завяршае альбом сваіх твораў.

      23 паэтычныя творы за тры гады – 1843, 1844, 1845 – заносіць ён у рукапісны зборнік і дае яму назву «Три літа». Адкрывае любоўна створаны альбом верш «Чигрине, Чигрине…», напісаны 19 лютага 1844 года, а завяршае «Заповіт» ад 25 снежня 1845 года.

      «Розрита могила» пачынаецца пытальнай інвектывай:

      Ціхі свеце, мілы краю,

      Мая Украіна,

      За што цябе разбурылі,

      За што, маці, гінеш?

      Ці аб шчасці да світання

      Бога не маліла,

      Ці ты дзетачак прыстойным

      Звычкам не вучыла?

      Цяжкая хвароба ў канцы 1845 года