Мінакі. Аляксей Талстоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксей Талстоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-67-4
Скачать книгу
этэры… дзясяткаў радыёстанцыяў горада-героя. Сабраўшы сваё тулава ў жменю, юнак асьцярожна падняў яго ды пагрузіў у грамадзкі транспарт. Па дарозе трапляліся думкі пра літары, пра лічбы, лёсы ды зьвесткі пра месца разьліву. Рака цякла, роўная ды шырокая. Без аніякага намёку на хуткае абледзяненьне. Ніякіх прыкмет наступленьня халадоў. Хіба толькі выпарэньні на халодным шкле. Можа быць, верасень ужо сканчаўся, можа, сканчаўся і год, ды разам зь ім – і ўсе тыя намаганьні чалавека нарэшце адбыцца. Дзіўныя знакі выводзілі п’яныя пальцы ў мятым сшытку. Канечне, будзе няпроста іх зразумець, трэба паспрабаваць пісаць акуратней.

      “ня трэба тут думаць, што мы адно жыцьцё на ўсіх жывем. Кожны сам сабе гаспадар…”

      Жанчына з торбай, поўнай прадуктаў, заходзіць у сярэднія дзьверы ды неяк крыху вінавата, на першы погляд, азіраецца ў пошуках месца. Сёньня дзясятага ці дваццаць пятага? Васілёк заўважаў ды праводзіў паралелі, але ўсё больш праводзіў ды ўсё менш заўважаў. Усё гэта толькі часова. Усё часова.

      Усім прыкладна зразумела, наколькі рэгулярна даводзіцца задавацца такімі пытаньнямі. Гэта наконт існаваньня сэнсу ўва ўсім гэтым усім. Дурныя пытаньні, бясспрэчна. Але хіба нам трэба праз гэта сумаваць? Толькі вось адно, што так часам хочацца. Як казаў адзін выдатны грузінскі хлопец: “Чэшыцца – дык пачашы!” Галоўнае, каб да крыві не разадраў. Натуральна, лухта. Сьмела, таварышы, наперад, ды ігнаруйма контру! Гэта так, адступленьне ні пра што. Проста вырвалася. Прабачце.

      Неўзабаве надвор’е пачало псавацца. Яны ж казалі, што ўсё часова, і можна было нават не спадзявацца на памылковасьць прагнозаў. Максымум +5, але хіба гэта зьмяняе што-небудзь, акрамя дэкарацыяў? Усё за вялікімі, завешанымі белымі вэртыкальнымі жалюзі, вокнамі. Звонку ўжо сьцямнела, таму вуліцы бачна і не было.

      Хо схілілася, каб прачытаць подпіс пад карцінай. Нечакана дробныя літары. Нечакана вялікія літары. Усё нечакана. Людзі стаялі ды тупілі, усьміхаліся палотнішчам. Ва ўсялякім разе выглядалі ўзрадавана, па-сьвяточнаму. Белы сьпінжак саксафаніста ў куце ля калёны так натхнёна выводзіў бясконцую Night In Tunisia, што на вочы старой бабулькі, супрацоўніцы галерэі, нагарнуліся сьлёзы. Такія пачуцьці!.. Хо спадабалася гэтая мэлёдыя, прыйшлася да настрою, можна было сказаць, што “ў тэму, як у вену”. Але яна такога ня скажа. Калі яшчэ зрабіць выяву троху ярчэйшай, то бліскучая медзь зарэфлексуе, а бабулька цэлы тыдзень будзе напяваць пад нос. Менавіта так.

      Яна так і не зразумела аніводнай літары. Можа, канечне, шрыфт быў няўдалы, але, узгадваючы цяпер, Хо была на ўсе сто адсоткаў упэўненая, што менавіта не зразумела, а не не пабачыла. А пасьля адразу адчула характэрны травяны пах, ціха скрывіла нос ды сама сабе ўсьміхнулася. Прыемныя пустыя позіркі запаўняліся ўвагай ды апантанасьцю, крыжаваліся ў паветры ды зрэдчас крыху касілі ўбок. Так хацелася закахацца ў белае сьвятло! Чыстае ды ледзьве заўважнае… Ці ва ўсе адценьні блакітнага. Навокал толькі чорна-белае фота, і гэта, можа,