І сэрца тваё
Ў вакуўмнай упакоўцы
Б’ецца
Ледзь-ледзь
Хо сапраўды трошкі стамілася. Але не пашкадавала, што зайшла. Так і не разьвіталася зь Ленкаю, але і фіг зь ёй. Галоўнае, што ўвесь горад быў засьцелены аднатыпнаю брукаванкаю, па якой так зручна хадзіць. Галоўнае, што ўвесь час прыдумваюць новыя назвы для вуліцаў, але самая круць – у сьвятлафорах, у тым, як паважна яны схіляюць свае трохвокія галовы, калі, стомленая, пераходзіш вуліцу. Чырвоныя, жоўтыя, зялёныя… водбліскі на мокрым асфальце. Колькі цікавага заўважала Хо ў навакольлі ды ў людзях! Часам нават усё цалкам адпавядала рэчаіснасьці і падавалася зусім рэальным, а ня нейкімі там фантазіямі абвостранага дзявоцкага сьветаўспрыманьня. Бляск трамвайных рэек у электрычным сьвятле сотняў лямпачак. Розныя адценьні жоўтага, а яшчэ і восень. Канечне, вясна лепей, але толькі тады, калі Хо не была б такой стомленаю.
Станцыя гарадзкога мэтрапалітэну. Зь перахода чуліся галасы ды глухі гук пралетарскай гітары. Хо невядома чаму, але пабойвалася такіх тыпажоў. Вулічная дрэнь. Нахабныя п’яныя падлеткі, бяз густу, без пачуцьця прыгажосьці. Ідыёты ў позе прыгнечаных змагароў з сыстэмай. Яна не любіла, калі якая-небудзь маленькая, расфарбаваная сучка, ад якой так непрыемна пахне алкаголем, чаплялася да яе з ідыёцкай дзяжурнай усьмешкаю і сваім кожны час аднолькавым “дапамажыце на азеляненьне марсу” ці ўсялякай іншай сьмешнай лухтою. І гэтыя вылюдкі са сваімі адвечнымі гастраномнымі ідэаламі свабоды ды ржавым трупам дваровага року. Брыдка.
Апусьціўшы вочы долу, Хо прайшла міма, і ніхто яе нават не крануў. Валасаты дзядзька гадоў пад трыццаць сьпяваў папулярныя песьні савецкіх кампазытараў. Канцэрт для граніту без анічога. Шкляныя дзьверы мэтрапалітэну, падрыхтаваны праязны. І далей усё па старым пляне: аўтобусны прыпынак, некалькі пасажыраў, пяць хвілінаў думаць, што глядзіш у акно, двор, пад’езд, кухня, комп, ложак. Але ад гэтага ў галаве аніяк, толькі, можа, часам, калі ўжо зусім моцна падкатвала, Хо сапраўды пачынала нэрвавацца, але так… Ды і ўвогуле яна была вельмі спакойнай, але разам з тым імпульсыўнай. І тое, і гэтае. Можна як хочаш, усе будуць толькі радыя заўважыць лёгкую вычварнасьць. Але ня ў той вечар. Ды невядома чаму. Праскоквалі і думкі, нічога зь імі не паробіш. Цікава ўсё гэта ўзгадваць. Але на вуснах Хо цяпер панавала ўсьмешка. Сумная ўсьмешка тысячагодзьдзя восені. Аматарка выкручваць словы, яна ляжала на ложку, быццам бездапаможная палатняная лялька. Сон не