Мінакі. Аляксей Талстоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Аляксей Талстоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-67-4
Скачать книгу
з усяго гэтага, калі столькі расчараваньняў. Вызначыцца? Безумоўна! Зараз яна ўсё як сьлед узважыць ды як вызначыцца! Так, каб ужо адзін раз ды назаўсёды! Ды жыцьцёвы плян у дадатак. Угу. Але ж часам так хочацца!.. хопіць…

      Людзі.

      Падвышаная эмацыйнасьць.

      Паштоўкі зь нічыйнай зямлі. Той, хто дапамагае… той, хто.

      Імкненьне схапіць рукою сьвежы бездакорны яблык, ды як у дзяцінстве… Позіркі, чалавечнасьць, маўчаньне. Аніводнага гуку на ўсёй гэтай заасфальтаванай раўніне.

      Ведаеш імя?!!

      Людзі.

      Тшш…

      Ведаеш імя?! Назвы словаў…

      Зь цягам часу існаваньне ўвайшло ў звычку і на гэтай плянэце…

      Крыху паводдаль, забраўшыся з нагамі на лавачку, студэнты пілі піва. Хо цярпець не магла падпітых мужчынаў, але яшчэ больш не любіла піва. Танная гідота. Маладзёны гучна сьмяяліся ды расказвалі, відаць, усяму парку, ня вельмі прыгожыя гісторыі. На выгляд, зусім не гуманітарыі. Нават нешта на мяжы з пэтэвэшнікамі. Усе гісторыі толькі пра бухло, інтэрнат, сыстэмныя патрабаваньні ды “як бы файна было б зь ёй…” Казлы! Вылюдкі! Будучыня плянэты ў вашых руках!

      Але гэта ўжо зашмат. Хо выдатна разумела сваю імпульсыўнасьць, толькі вось з гэткімі тэмпамі можна і сарвацца. Усьміхнулася сабе, каб трошкі разрадзіць абстаноўку, ды ізноўку вярнулася да мэлёдыі. Як прыгожа тая гучала сярод усёй гэтай жаўцізны ды чырвані! Шапэн у апалым лісьці. Неактуальнасьць мастацтва ды неактуальнасьць прыроды. Паралелі, якія дзеўчына так любіла. Паралелі ды абгрунтаваньні, на якія можна абаперціся ды паверыць у свае сілы, пацьвердзіць самой сабе, што ўсё выдатна ведаеш ды што заўгодна можаш патлумачыць. Але зараз падавалася, такая тэма не праканае. Ня ўсё так лёгка. Можна выдумаць сто тысячаў фармулёвак, але супроць сумленьня ня пойдзеш, сябе не падманеш, максымум, што адцягнеш на некаторы час увагу. Але не. Вось напрыклад, можна сьпісаць усё на восень ды на благое надвор’е. Ці выдумаць аграмадную гісторыю, пабудаваць вялізны ланцужок падзеяў, што прывёў да пастаноўкі гэтых так і не пастаўленых пытаньняў. Чаму так? Якога?.. І гэта ўсё? Навошта? Якім чынам? Што ёй рабіць?

      “Што ты хочаш?! Скажы мне, што ты хочаш?! Можаш сказаць?!”

      А навокал – нікога. Ды ў апошні час гэта настолькі ж нармалёва, як дзевяцігадзінныя навіны за сьценкаю.

      На лавачку плюхнуўся вясёлы малы з аграмаднымі вачыма. Якія ж цудоўныя людзі гэтыя дзеці! Хо была дастала з кішэні цукерку, але пільная бабуля адразу на яе накрычала. Злосна бліснуўшы вачыма: “Яму нельга!” Так-так, усе ведаюць: “будуць свае дзеці – будзеш іх цукеркамі частаваць”. Канечне, выхаваньне. Усе чужынцы, усе ворагі. “Сапсавала настрой, старая дура! Усё празь цябе!”

      А на раніцу пасыпаў першы ды мокры. Ды верасень са сваімі рэшткамі лета схаваўся ў нябыт. Рэалізм перамог?!

      “…яркая ўспышка па дарозе зь нябыту ў нябыт”.

      Мокрым сьнегам пазабівала вочы. Пазалівала вены. Быццам бы ўсё тулава зрабілася мокрай непагадзьдзю. Менавіта так выглядае вечнасьць,