Наведя пистолет,
То опять предлагает
Шоколадных конфет.
Ты глаза опустила,
От конфет отвела,
Распрямилась, схватила
Пистолет со стола…
…..
В схватке пули жужжат,
Офицер с конвоиром,
В пол уткнувшись, лежат…
Што-што, а смерць у пiянерскай паэзii мяне зусiм не палохала, яна наадварот нават весялiла. Ну i як можна было не смяяцца, калi атрад спяваў хорам наступныя словы пра чарговага пiянера-героя, якi загiнуў у смяротнай схватцы з ворагамi?!
Гремело у дальней ложбинки.
Кончался стремительный бой.
Не тая, ложились снежинки
На мальчика в пуще лесной.
Мы смяялiся, бо радкi з афiцыйнай лагернай паэзii вельмi нагадвалi неафiцыйную лiрыку, накшталт:
Я спросил электрика Петрова:
«Почему ў Вас на шее провод?»
Ничего Петров не отвечает.
Тихий ветер труп его качает.
Былi ў падпольнай лiрыцы i больш кранальныя, эратычныя вобразы:
Дзевачка ноччу злавiла таксi.
Цiха шафёр ёй сказаў «Адсмакчы!»
Доўга смактала бедная Зiна.
Месяц ад Зiны смярдзела бензiнам.
Каб скончыць з усёй пiянерлагернай паэзiяй, артэкаўскай i неартэкаўскай, я працытую табе яшчэ адзiн урывачак з афiцыёзнага вершыка-дрындушкi.
Там жывуць узбекi, беларусы.
Дзецi розных брацкiх нам краiн,
Пасланцы В’етнама i iндусы —
Сваякi па духу, па крывi.
Гэта лагер вечнага сяброўства,
Дзе расце, мужнее чалавек.
Гэта месца добрага знаёмства,
Гэта ён – наш сонечны Артэк!
Ура! Таварышы! Ура! Ну, вядома, блiжэйшых сваякоў за iндусаў беларусы нiколi не мелi, бо расейцы i ўкраiнцы не рыфмуюцца. А iндусы i беларусы рыфмуюцца, толькi чаму iндусы, а не тунгусы? Га? Але не ў гэтым закавыка, а ў iншым. Гэты вершык з назовам «Лагер Дружбы» мае яшчэ адну каштоўнасць. Яго склаў чалавек, якi адсядзеў за калючым дротам у канцэнтрацыйным сталiнскiм лагеры больш за дзесяць гадоў. І што, спытаеш ты? А нiчога, скажу я. Можа i сапраўды, калi глядзець на Артэк з Гулага, дык ён i нiшто сабе, i дружбаноў можна займець цi проста пазнаёмiцца з кiм цiкавым.
Да прыкладу, у Артэку я пазнаёмiўся яшчэ з петразаводскiм Ванем, чарнавокiм велiказубым хлопцам. Ён i падараваў мне паштоўку з архiтэктурным краявiдам Кiжоў. На паштоўцы пад сiнюшным небам стаяла шэрая цэркаўка, збудаваная без адзiнага цвiка. Белазубы Ваня расказваў, што ў VIII стагоддзi расейскiя майстры маглi будаваць з адной толькi сякераю. Хто яго ведае, можа, яно i так. Паспрабуй, зацягнi на Поўнач тыя цвiкi. А так, з адной сякераю на плячы, расейскiм каланiстам было ямчэй рухацца на ўсе чатыры бакi ад Масквы. Сякера вельмi зручная рэч у справе мiрнага далучэння чужых земляў да iмперыi. Асаблiва да Расейскай, асаблiва ў VIII стагоддзi, калi ў яе быў ваўчыны апетыт. Хто не згодны? Сякера хутка знойдзе шлях да згоды. І не трэба нiякiх цвiкоў, каб распiнаць i будаваць саборы ў гонар распятых, трэба