Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алена Брава
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-58-2
Скачать книгу
каб улезці ў яе душу і назаўжды атруціць сваёй тугою ды безнадзейным каханнем, а потым, нацешыўшыся, звесці новаспечаную сястру разам з сабою ў магілу.

      Юля між тым малюе сабе новыя вусны – памадай ярка-чырвонага колеру. На пазногцях у яе кроў закатаваных піянераў-герояў – акурат як у дырэктаркі англійскай спецшколы. Паслі-ніўшы чорны аловак, яна старанна падводзіць павекі, мажа лоб і шчокі крэмам тону «загар», хаця на вуліцы зіма – першая яе зіма ўдалечыні ад дома. Сон, які яна бачыла гэтай ноччу, дапамог ёй прыняць рашэнне. Яна забывае пра тое, што, калі спіш у непасрэднай блізкасці да могілак, наўрад ці варта давяраць сваім снам. Сёння пасля лекцый электрычка адвязе яе ў родны горад.

      14

      Я хачу ўявіць гэтую сцэну ў падрабязнасцях, убачыць даўжэз-ны калідор раённага суда з пафарбаванымі ў казённы шэры колер сценамі, залу для пасяджэнняў. Зрэшты, зала пакуль пустая, а наш герой, па ўсёй верагоднасці, знаходзіцца ў сваім кабінеце, пера-бірае на стале паперы: праз паўгадзіны мусіць пачацца працэс. На днях ён меў недвухсэнсоўную гутарку з сакратаром райкама партыі, чый зяць сёння зойме месца на лаве падсудных. Збіў, ідыёт, на вясковай дарозе паштарку і знік з месца здарэння. Жанчына памёрла, вось што ўскладняе справу. Сказаў бы цесцю ў той жа дзень – гісторыю б замялі. Маўчаў, ёлуп, думаў, ніхто не бачыў. А тут, як на ліха, – двое сведкаў. Што ж, цяпер давядзецца папацець…

      Штосьці адцягвае ўвагу маладога, перспектыўнага суддзі ад вывучэння матэрыялаў справы. Ага, так і ёсць: у кабінеце выразна адчуваецца пах урыны. Ну вядома ж, прыбіральшчыца зноў адчы-ніла фортку! Каналізацыя на ніжнім паверсе няспраўная, і ўвесь смурод плыве сюды. Калі сакратар райкама не схлусіў, хутка, вельмі хутка не ля парашы ён будзе сядзець, а зусім на іншых паверхах… Суддзя адкідваецца на спінку крэсла і звыкла кудлаціць валасы на патыліцы, ад чаго яны ўстаюць тырчма. Не, як усё ж такі пашанцавала, што смаркач нічога не сказаў цесцю! І што справа трапіла менавіта да яго. Гэта шанц, які бывае раз у жыцці…

      Нехта ледзь чутна шкрабецца ў дзверы. Уваходзіць дзяўчына ў нязграбным ружовым футры – між іншым, без запрашэння.

      «На аліменты падаваць, ці што? – раздражнёна думае ён. – Не, занадта маладая…»

      Дзявуля адразу ж апускаецца ў крэсла, нібыта зусім знясілілася, камячыць ў далонях рукавіцы. З акна зноў цягне мярзотным пахам, але цяпер, каб закрыць фортку, давялося б праціскацца паміж на-ведвальніцай і прыстаўным сталом. Яму становіцца няёмка перад дамай. Голасам вельмі занятага чалавека ён цікавіцца, якая ў яе да яго справа. Яна ўзнімае на яго вочы колеру няспелага агрэсту, па-вучнёўску абведзеныя чорным алоўкам, і ледзь чутна вымаўляе:

      «Я хачу ад вас дзіцёнка».

      «Што-о?! – ад здзіўлення ён губляе асадку. – Хіба мы… знаёмыя?»

      Гэтак жа ціха яна паведамляе, што ў час школьнай практыкі друкавала на машынцы вынесеныя Ім прысуды. З таго часу яна кахае Яго. Кахае страсна. Назаўжды. Гэтыя словы яна