Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
Вуснамі тысяч пілігрымаў з усяго сьвету можна сказаць: «Я схіляю галаву, аглядаючы Цябе, Каралеву ўсяго Сусьвету, і прашу Твайго благаслаўленьня».

      Цудатворны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ведаюць і шануюць не толькі ў Польшчы. Абразы Маці Божай Чэнстахоўскай ёсьць таксама ў касьцёлах і цэрквах Беларусі і Летувы і большасьць зь іх шануюцца як цудатворныя.

      У 1992 г. пошта Польшчы выдалала блёк з выявай Маці Божай Чэнстахоўскай

      Чэнстахоўскі абраз Божай Маці адносіцца да ліку 70-ці абразоў, якія напісаў сьвяты «Эвангеліст Лукаш у Ерусаліме ў Сіёнскім храме, у якім Ісус Хрыстос зьдзейсьніў Астатнюю Вячэру. У 66—67 гадах, у час нашэсьця рымскіх войск на Ерусалім, хрысьціяне адышлі ў мястэчка Пеллу і разам з іншымі сьвятынямі яны захоўвалі ў пячорах абраз Божай Маці. Яго ў 326 годзе падаравалі царыцы Алене ў падзяку за адшуканы Жыватворны Крыж Гасподні, і яна прывезла яго ў Канстантынопаль. На землі ВКЛ цудатворны абраз быў прынесены заснавальнікам горада Львова (Лемберга – 1267—1270 гг.) ГаліцкаВалынскім князем Львом Данілавічам і разьмешчаны ў Бельзскім замку. У час татараман-гольскага нашэсьця захопнікі асадзілі замак Бельз. Зьвярнуўшыся за дапамогай да Маці Божай, князь Уладзіслаў вынес ушаноўваемы вякамі абраз з царквы і паставіў на гарадзкой сьцяне. Абраз быў прабіты стралой і зь яго пацякла кроў, сьляды якой назаўсёды захаваліся на палотнішчы, а на варожае войска апусьцілася шкодная імгла, і татары зьнялі асаду і адышлі. Заступніца Нябесная прысьнілася князю і прасіла даставіць цудатворны абраз на Ясную гару Чэнстахоўскую. У 1352 годзе там быў заснаваны манастыр і манахам Паўлінскага ордэна князь Уладзіслаў перадаў каштоўную сьвятыню.

      У 2000 г. адбылося сумеснае выданьне маркі з выявай Маці Божай Чэнстахоўскай поштамі Ватыкана і Польшчы. На твары Маці божай выразна відаць раны ад удару мяча разбойніка

      Праз некалькі гадоў абіцель была абрабавана, укралі ўсе каштоўнасьці. Пагрузілі на падводу і абраз Маці Божай Чэнстахоўскай, але нябачная сіла ўтрымлівала коней і вазок, на якім яна ляжала, не змог зрушыцца з месца. Тут жа рабаўнікі атрымалі і справядлівую кару: аднаго разарвала на кавалкі, у другога адсохла рука, некаторыя раптоўна памерлі, іншыя асьлеплі.

      Ў 1430 г. царква зноў была захоплена і ўдарыў рабаўнік карціну два разы мячом і хацеў ударыць яшчэ, але не пасьпеў стукнуць у трэці раз, упаў на зямлю і ў агоніі і болю і памёр. Меч разрэзаў на абразе шчаку Маці Божай і раны ад мяча бачныя на абразе да гэтага часу. У сярэдзіне 17 стагодзьдзя швэдскі кароль Карл Х Густаў захапіў Варшаву і Кракаў, але пацярпеў паражэньне пад Чэнстаховам, і гэта ўспрынялі як заступніцтва Маці Божай. Кароль Ян Казімір, вярнуўшыся ў Львоў, абнародаваў маніфэст, у адпаведнасьці зь якім аддаваў сваю дзяржаву пад заступніцтва Божай Маці, называючы Чэнстахоўскі Яе абраз «Польскай Каралевай». Вайна са швэдамі ў 1656 годзе завяршылася пасьпяхова для Польшчы. У спэцыяльнай кнізе Чэнстахоўскага