Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
Хрыста». Але ў каталёгу яна ідзе яшчэ як твор Леанарда да Вінчы. Бо анёл на пярэднім пляне зьлева намаляваны юным вучнем Верок‘ё Леанардам да Вінчы. Гэты анёл парушае гледача, як вобраз новага сьвету, які нясе Хрыстос.

      Андрэа Верок’ё, «Хрышчэнне Хрыста» на блёку пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (1985 г.)

      «Хрышчэньне Хрыста» – адзіная карціна, пра якую пэўна вядома, што яна прыналежала алтарнаму цыклу, напісанаму для школы «абутых» аўгустынаў у Мадрыдзе.

      Эль Грэка «Хрышчэньне Хрыста» (1596—1600, Мадрыд, Прада) на марцы Экватарыяльнай Гвінэі, выпушчанай у 1976 годзе

      Ян Хрысьціцель лье на галаву Хрыста Сьвятую ваду, якая нібы зыходзіць з зіхатлівага Сьвятла, падараванага Богам Бацькам і Сьвятым Духам, знакам якога зьяўляецца голуб. Уся карціна напоўненая адчуваньнем духоўнасці.

      Выява карціны Анібале Карраччы – «Хрышчэнне Хрыста», (1584г. Царква Сьв. Грыгорыя. Балоньня). Блёк Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (2017 г.)

      «Тады Ісус быў паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д'ябла.

      На марцы пошты Швэйцарыі (картмаксімум 1965 г.) росьпіс столі 12 ст. царквы Сьв. Марціна ў Зіліс (Zillis): д'ябал угаворвае Хрыста, ператварыць камяні ў хлеб

      І, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся. І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі. А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых»» (Мацьвея 4:1—4).

      Дэталь карціны Тыцыяна, на якой Хрыстос спакушаецца маладым д’яблам у абліччы прыгожага нявіннага юнака, які намаўляе Хрыста ператварыць камень ў хлеб, даказваючы, што ён сапраўды Сын Божы.

      «Спакуса Хрыста». Дэталь карціны Тыцыяна (Тыцыяна Vecelli) на марцы пошты краіны Сэнт-Вінсэнт (1989 г.)

      На лісьце пошты Мазамбіку (2011 г.) адна з марак адлюстроўвае карціну Дуча ды Буанінсенья «Спакуса на гары»

      «Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма, і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: „Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю“. Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: „не спакушай Госпада Бога твайго“. Зноў бярэ Яго д'ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх, і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне. Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: „Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы“. Тады пакідае Яго д'ябал, – і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму» (Паводле Мацьвея 4:5—11).

      Пошта Ватыкану (1996 г.) на марцы адлюстравала старонку манускрыпту з ілюстрацыяй «Спакуса ў пустыні»

      Усе тры спакусы Хрыста намаляваў Сандра Бацічэлі на фрэсцы ў Сыкстынскай капэле.

      Выява фрэскі Сандра Бацічэлі (1455—1510) «Тры спакусы