Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
і казалі: адкуль у Яго гэтая мудрасьць і сілы? […] адкуль жа ў Яго ўсё гэта?» (Паводле Мацьвея 13:54—56).

      А калі Ісус вучыў у храме, то: «І дзівавалі, Юдэі, кажучы: як Ён ведае Пісаньні ня вучыўшыся?» (Паводле Яна 7:15).

      Спатканьне ў Храме адлюстроавана на марцы пошты Перу (2011 г.)

      Характэрна, што і жыхары Назарэта, роднага горада Ісуса, і юдэі, гэта значыць ворагі яго, сьведчаць, што ён не хадзіў ні ў якую школу. Сам Ісус ня толькі не аспрэчвае гэтага, але сьцвярджае: «Маё вучэньне – не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне…» (Яна 7:16).

      Рэпрадукцыя карціны Жана Энгера «Ісус сярод дактароў» (1862 г.) на марцы пошты Рэспублікі Нігер (1967 г.)

      Вось гэтаму вучэньню Таго, Які паслаў, вось гэтым словам Самога Бога дзіваваліся юдэі, калі слухалі пропаведзь Ісуса. І несумнеўна, тая ж прамудрасьць Божая выявілася ў пытаньнях і адказах дванаццацігадовага Ісуса. Звярніце ўвагу, што Ісус – Бог і чалавек – не атрымаў мудрасьць з дапамогай нейкіх зьнешніх цудаў, але ў выніку сьціплай і карпатлівай працы.

      «І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе. Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму? Але яны не зразумелі сказаных Ім словаў» (Лукаша 2:48,49).

      Маленькі Ісус адказвае Маці на Яе папрок на марцы Фуджэйры (1976 г.)

      Прыгожа сцэну спатканьня апісвае Роман Брандштэцьцер: «У гэтую ўласна хвіліну Марыя і Язэп убачылі Ісуса. Марыя у наплыве радасьці бегла да Яго, каб Яго абняць. Але Язэп уражаны выглядам Хлопца сярод дактароў, прытрымаў жанчыну за плячо і забыўшы нядаўні непакой, паглынаў у сябе Яго натхнёныя і мудрыя словы. Але жанчына, вызваліўшы сваё плячо з далоні мужа, пабегла па ступенях порціку, расхіліла дактароў і кінулася на шыю укаханаму Сыну гаворачы: «Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе».

      Трыццаць гадоў схаванага жыцьця

      «І калі яны зрабілі ўсё паводле Закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім» (Паводле Лукаша 2:38,39).

      «І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім. А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей» (Паводле Лукаша 2:50,51).

      Два кароткіх фрагмэнты Эвангельля ад Сьвятога Лукаша, апісвае нам 30 гадоў схаванага жыцьця Ісуса ў Назарэце. Абодва апісаньня не даюць нам практычна ніякіх гістарычных дэталяў. Не аб дзяцінстве, не аб першых гадах Яго маладосьці. Не кажа нічога пра дарослае жыцьцё Ісуса. Даведваемся толькі, што Ён жыў у Назарэце і добра разьвіваўся, як і любое здаровае, акружанае клапатліваю апекаю і каханьнем бацькоў дзіця. Не гледзячы на гэта, гэтыя два фрагмэнты маюць вельмі вялікае значэньне. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца цалкавітаму адданьню Айцу, выкананьню Яго волі. Праз трыццаць гадоў Ісус вучыцца пакорнай і цярплівай