Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
слановай

      нагадваюць пра тое, што слановая костка вельмі каштоўны матэрыял, які служыць для аздобы дарагіх рэчаў і вырабу ўпрыгожаньняў.

      Залаты доме азначае, што Яна самая прыгожая і бясцэнная.

      Арка Запавету – Арка або Каўчэг, у якім знаходзіліся скрыжалі Божага Запавету, каўчэг – гэта знак прысутнасьці Бога.

      Брама нябесная азначае, што Марыя, нарадзіўшы Ісуса Хрыста, адчыніла браму ў неба, якая была зачыненая пасьля першароднага граху Адама і Евы.

      Зорка ранiшняя азначае, што Марыя, як тая Зорка, зазьзяла на небасхіле, прадвяшчаючы вялікае Сьвятло, г. зн. Ісуса Хрыста.

      Каралева Анёлаў азначае, што Маці Божая зьяўляецца Каралеваю, бо Яе Сын, Пан Ісус, – Валадар Сусьвету і ўсіх стварэньняў.

      Заклік Каралева сем’яў дапісаны ў літанію ў 1995 г., каб каб напамінаць пра тое, што Маці Божая павінна валадарыць у кожнай сям’і» —так прыгожа напісала Іна Ламака.

      Маленькі Ісус у Храме

      Ісус жыў і выхоўваўся ў Назарэце. У гады дзяцінства і юнацтва Ісуса Назарэт бы быў усяго невялікай вёскай, якая разьмяшчалася на палогіх узгорках Галілеі над Ізраільскай далінай. Зьвестак пра трыццацігадовы адцінак жыцьця ў Назарэце ў Бібліі няма, акрамя аднаго выпадку. Вось апісаньне з Эвангельля паводле Лукаша: «А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім. Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі. І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята; калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная; але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых; і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго. Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх; усе, хто слухаў Яго, зьдзіўляліся з розуму і адказаў Ягоных» (Паводле Лукаша 2:40—47).

      Відарыс Храма адлюстраваны на марцы, выдадзенай поштай Ізраіля ў 2011 годзе

      Храм у Ерусаліме пабудаваны Ірадам. У Ерусаліме адноўлены такі выгляд Храма, калі дванаццацігадовы Ісус быў у ім.

      Рэпрадукцыя карціны Дзюрэра «Дванаццацігадовы Ісус у храме» на марцы пошты Парагваю, выдадзенай у 1982 годзе

      Калі ўрачыстасьці Сьвята закончыліся і бацькі Ісуса адправіліся ў зваротнае падарожжа, ён застаўся ў Ерусаліме, як бы хацеў успрыняць усю Мудрасьць і Сьветласьць, якія захоўвалі муры Сьвятыні. Тут Ён быў у Сябе, у доме свайго Айца. Калі дванаццацігадовы хлопец сядзеў паміж вучонымі, слухаў іх і задаваў ім пытаньні, Яго Бацькі з болем у сэрцы шукалі Яго праз тры дні, абыходзячы ўвесь Ерусалім. Праз тры дні знайшлі Яго ў Сьвятыні. Тое, што яны ўбачылі, вельмі іх зьдзівіла. Зьдзівеньне Бацькоў зразумелае. На карціне Дзюрэра на Іх твары адлюстроўваюцца мноства розных пачуцьцяў: яшчэ жывы боль, выкліканы зьнікненьнем Сына, радасьць, што Ён знайшоўся, зьдзіўленьне нечаканымі Яго паводзінамі і атачэньнем.

Скачать книгу