Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
а левай Ісус Хрыстос як бы дае Маці гранат, шматзначны знак вечнага жыцьця, а таксама Хрысьціянства, шматлікіх вернікаў якога адлюстроўваюць зерні.

      На абразе – срэбны аклад, арнамэнтаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнамэнтам у стылі позьняга Рэнесансу, у арнамэнт упісаная постаць Сьвятога Казіміра і, магчыма, Сьвятой Ядвігі. Усе гэтыя ўпрыгожваньні належаць да найлепшых узораў ювэлірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі зьвесткамі пра гісторыю абраза і алтара.

      У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узьведзены драўляны касьцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут зьявіўся абраз Маці Божай, які пазьней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімэнта VIII. Пасьля сьмерці Яна Паца капэлян Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бернардынаў. Хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зьмешчаны ў касьцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 годзе, калі сьляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазьней вядомы айцец кармэліт), молячыся перад абразом, раптам атрымаў зрок.

      Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Штогод пачалі адбывацца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 1991—1992 абраз быў рэстаўраваны Віктарам Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясьціў папскае пасланьне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай МенскаМагілёўскае архідыяцэзыі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. У 1998 кардыналам Казімерам Сьвёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.

      Акном, якое зьвязвае сьвет нябесны і зямны, стала, па словах сьвяціцеля Грыгорыя Паламы, Божая Маці: «Вечна дзева Марыя – мяжа створанай і нястворанай прыроды, і Яе, як умясьцілішча Незьмясьцімага, будуць ведаць тыя, хто ведае Бога, і ўхваляць Яе пасьля Бога тыя, хто ведае Бога. Яна грунт тым – хто да Яе ідзе, Яна – Хадайніца за тых, хто пасьля Яе, і Заступніца спрадвечная. Яна – прадмет прароцтваў, пачатак апостальства, сьцьверджаньне мучанікам, падстава настаўнікам. Яна – слава зямных, весялосьць нябесных, упрыгожаньне ўсяго створанага. Яна – пачатак, крыніца нашага спадзяваньня на Нябёсах, якое і дасягнём толькі яе малітвамі за нас, у Славу найперш ад Бога Айца народжанага і ў апошнія часы ад Яе ўцелясьнёнага Ісуса Хрыста Госпада нашага, Яму належыць уся слава, гонар і пакланеньне цяпер, заўсёды і ў векі вечныя».

      Маці Божая, просім цябе, маліся за нас грэшных цяпер, назаўжды, і навекі вякоў. Амінь.

      Ян Хрысьціцель у пустынях

      Эвангельле згадвае пра дзяцінства Яна сьцісла: «А дзіця расло і мацавалася духам, і заставалася ў пустынях да дня зьяўленьня свайго Ізраілю» (Паводле Лукаша 1:80).

      Ян нарадзіўся