У Кане Галілейскай першы цуд Ісуса вельмі незвычайны ў параўнаньні з іншымі вядомымі з кніг Эвангельля. Няма тут простых адносінаў – увераваў, таму стаў вылечаным. Ёсьць затое просьба Маці, упэўненай, што яе Сын можа дапамагчы. Ці Маці адмаўляюць?
Ці з-за гэтага цуду вучні ўверавалі ў Ісуса? Ці нам абавязкова патрэбен цуд, каб паверыць? А калі б цудаў не было? Ці вучэньне Ісуса само па сабе здольнае зрабіць людзей веруючымі, калі яны хочуць жыць паводле Эвангельля?
Хуан дэ Фландэс, «Вясельле ў Кане», 1500 г., (Мэтрапалітэн-музэй, Нью-Ёрк). Пошта Гамбіі (1996 г.)
Пэрспэктыва 2000 гадоў паказвае, што гэта так. Апісаныя апосталамі цуды прымаем «на веру» не ўнікаючы ў сутнасьць зьявы. Ператварэньне вады ў віно? Ну, калі так напісана, то можа быць. Нарэшце, ці гэта важна? Але вера ў Бога гэта не вера ў больш ці менш уражлівыя цуды. І гэта не значыць, што ў нашых малітвах не просім часам цуду. І здараецца, што Бог нас чуе…
У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусьціла сэрыю марак, на якіх адлюстраваны рэпрадукцыі фрэсак Джота ў Капэле Скравеньі (Падуя). Адна з фрэсак – «Вясельле ў Кане Галілейскай» (1304—1306). Цуд ужо адбыўся: кіраўнік вясельля, даволі камічнага выгляду, каштуе ваду, што стала віном. Фрагмэнт фрэскі
Эпізод вясельнага сьвяткаваньня ў Кане Галілейскай заахвочвае нас быць адважнымі ў веры і сьведчыць у нашым жыцьці аб праўдзе Эвангельскіх слоў: «Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам…» (Паводле Мацьвея 7:7).
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.