Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
што яго падманулі, і вырашыў зрабіць усё магчымае, каб пазбавіцца ад таямнічага саперніка. «Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў.

      Пошта Емену на марцы (1969 г.) паказала рэпрадукцыю карціны мастака Паскуале Аціна, на якой салдаты Ірада забіваюць немаўлят. Забіцьцё немаўлят – тэма маркі Выспаў Кука, выдадзеная ў 1973 г. (Мініяцюра Люксэмбургскага часаслова 15 в.)

      Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма» (Паводле Мацьвея 2:16 – 18).

      Забіцьцё немаўлят – тэма марак пошты Парагваю (1968 г. дэталь карціны Пітэра Брэйгеля (Pieter Bruegel) і (1982 г. рэпрадукцыя карціны Рубенса)

      У Вэронскай царкве Сьв. Стэфана знаходзіцца шэдэўр стылю барока – Капэла Нявінных. Капэла збудавана для захоўваньня мошчаў пяці вэронскіх біскупаў, рэліквій сарака хрысьціянскіх пакутнікаў, якія перш былі пахаваныя ў крыпце цэрквы, і, паводле легенды, рэліквіі чатырох нявінных немаўлятак, забітых Ірадам. Тут сабраны лепшыя вэронскіе творы жывапісу эпохі барока. На алтарах з мошчамі біскупаў тры цудоўныя карціны: «Забіваньне немаўлят» – працы Аціна Паскуале, Сорак пакутнікаў – Аляксандра Туркі і пяць вэронскіх біскупаў – Антонія Басэці. Гэтыя немаўляты лічацца ў хрысьціянстве першымі сьвятымі мучанікамі. У Парыжы ёсьць храм і могілкі прысьвечаныя ім. У католікаў дзень памяці сьвятых немаўлятак —28 сьнежня, у праваслаўных – 11 студзеня па новаму стылю.

      «Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Егіпет, і быў там да Ірадавай сьмерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Егіпта паклікаў Я Сына Майго» (Мацьвея 2:14—15).

      На марцы Польшчы (1974 г.) Алтар ананімнага кракаўскага мастака (Майстар Дамініканскага Трыпціху, каля 1460 г.) з касьцёла Дамініканцаў. Нацыянальны музэй. На марцы Ватыкану (1960 г.) – «Падарожжа Сьвятой сям’і» (Фра Анджэліка)

      Гэты Алтар належыць да найлепшых твораў польскага гатыцкага малярства XV веку. Першы раз паказваецца на ім рэалістычны выгляд прыроды, новы канон постацяў, эпічны і поўны драматызму паказ уцёкаў Сьвятой сям’і ў Егіпет.

      У гэтай «трохчастковай» гісторыі: уцёкі Сьвятога сямейства ў Егіпет, забіваньне немаўлят, вяртаньне з Егіпту – толькі яе крайнія эпізоды ў інтэрпрэтацыях мастакоў маюць падставу ў Сьвятым пісаньні.

      На марцы Камэруна (1979 г.) выява рэпрадукцыі карціны «Уцёкі ў Егіпет» галандзкага жывапісца Калькара (Calckerv, 1460 -1519) і марка Бэльгіі (1971 г.)

      Паколькі аповед Мацьвея вельмі кароткі, мастакі шукалі падрабязнасьці ў іншых – апакрыфічных – крыніцах і з гэтых крыніц дабаўлялі ў свае карціны розныя элемэнты.

      Пошта Рэспублікі Верхняя Вольта (Буркіна-Фасо) ў 1972 г. выпусьціла прыгожы блёк з выявай рэпрадукцыі карціны «Уцёкі ў Егіпет» Джэнтыле