Пра жыцьцё Сьвятой сям'і ў Егіпце ў Бібліі няма ніякіх зьвестак. Але мастакі не маглі не адюстраваць у сваіх творах гэты пэрыяд. Вядома, гэтыя працы плод іхай фантазыі. Удалося адшукаць толькі адно паштовае выданьне, на якім мы можам убачыць момант прыбыцьця Сьвятой сям’і ў Егіпет.
Задумаемся, чаму Марыя, якая верыла і ведала аб Боскім паходжаньні яе Сына, як ведаў аб гэтым і Язэп, чаму яны не разважаючы рушылі ў вельмі далёкі і небясьпечны шлях? Чаму не разважалі: што можа зрабіць хай сабе і цар Боскаму Дзіцятку? Дзеяньні іхнія тлумачацца поўнай і беззаганнай верай у Бога і падпарадкаваньнем Слову Божаму. Але Марыя не чула гэтага Слова, яна адклікнулася на словы Язэпа мужа свайго. І гэта прыклад сямейных адносін, прыклад поўнага даверу і павагі.
«Сон Язэпа» – марка з выявай рэпрадукцыі карціны мастака Гаэтана Гандольфі (Gaetano Gandolfi) фірмы «ZAZZLE» USA
«А як Ірад памёр, – вось, анёл Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу ў Егіпце і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву. Але пачуўшы, што Архелай валадарыць ў Юдэі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; і атрымаўшы ў сьне наказ, адышоў у межы Галілейскія, і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца» (Мацьвея 2:19—23).
У процілегласьць руху зьлева направа ва ўцёках у Егіпет на карцінах эўрапейскіх мастакоў, якія паказваюць вяртаньне з Егіпту – рух справа налева і Ісус ужо значна падросшы.
Пра вандраваньне Сьв. Сямейства ў Егіпет захавалася мноства паданьняў. Зь іх адно абвяшчае, што, калі Язэп з Дзіцяткам і Яго Маці ўвайшлі храм, дзе было 365 ідалаў, то ўсе ідалы ўпалі на зямлю і зьнішчыліся, і выканалася над імі слова прароцкае: «Вось, Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім» (Ісая 19:1).
«Вяртаньне з Егіпту» бачым на марцы Парагваю (1971 год), дзе разьмешчана рэпрадукцыя карціны мастака Марцірыоса (Maestro De Los Martirios). Маленькі Ісус ужэ можа вяртацца на радзіму не на руках маці, а пеша. На марцы пошты Аўстраліі (2011 г.) ў далечыні відаць, як падаюць і развальваюцца ідалы.
Якая ж адважная была Марыя, калі, пачуўшы словы Язэпа аб тым, што трэба ісьці, узяла Дзіцятка і ноччу накіравалася ў невядомы шлях. Яны былі адважныя, бо ахоўвалі сваю сям’ю, жыцьцё свайго Дзіцяці ад бязьлітаснага Ірада.
Сьвяты Павал нагадвае: «Бог не даў нам Духа боязі, але сілы, любові і разважлівасьці» (2 Цім 1, 7). Гэта значыць, што, дзякуючы Божай ласцы, мы таксама пакліканыя да такой жа адвагі і разважлівасьці ў барацьбе за хрысьціянскую сям'ю, за кожнае ненароджанае і народжанае жыцьцё.
Мадонна – мая Спадарыня
Першым, хто намаляваў