Ахвяраваньне Дзіцятка Ісуса ў Сьвятыню
Калі мінула восем дзён пасьля нараджэньня Божага Дзіцяці, сьвятар учыніў на Ім абрад абразаньня. І дадзена было Яму імя Ісус. Гэтае імя, падказанае анёлам яшчэ да Яго нараджэньня, азначае: «Бог выбаўляе». Абразаньне было знакам саюзу заключанаму Богам з Абрамам васемнаццаць вякоў перад нараджэньнем Ісуса. Абрам разам з новым імем Абраам атрымаў ад Бога абяцаньне незьлічонага патомства.
«Абразаньне». Блёк пошты Грэнады (1987 г.) з выявай карціны Джаваньні Бельліні
Ад гэтага часу абразаньне сталася вонкавым выразамудзелу ў Божым абраньні ўсіх патомкаў Абраама.
Гэтую ж падзею намаляваў Альбрэхт Дзюрэр, а пошта Парагваю зьмясьціла на паштовай марцы, выпушчанай у 1982 годзе
Дзюрэр зьмяшчае сцэну абразаньня ў храме ў месцы Сьвятым. Заслону, якая аддзяляе Сьвятая Сьвятых, адхіляе Язэп, бо Хрыстос нарадзіўся і адкрывае людзям прыступку да Айца. Па левай старане сыметрычна постаці Марыі знаходзіцца незнаёмы назіральнік з сьвечкаю ў руцэ. Так аўтар пазначае пункт з якога павінна назірацца сцэна. Гледзячы на малюнак, глядач несьвядома атаясамлівае сябе з гэтым назіральнікам і становіцца ўдзельнікам сьвятой падзеі.
Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцьця Збаўцы Бог сьведчыць, што Ісус прыйшоў у сьвет не парушыць Закон, а выканаць яго.
Абрад абразаньня адлюстравалі на сваіх марках пошты Гішпаніі (1969 год, фрагмэнт карціны Алонса Кано і Лібэрыі (1983 г., фрагмэнт карціны Рафаэля)
Згодна Закону Госпада кожны першынец прысьвячаецца Богу. Таму, калі Ісусу споўнілася шэсьць тыдняў, Яго прынесьлі ў раскошны Ерусалімскі храм, каб скласьці адпаведную ахвяру як за першынца ды за ачышчэньне Маці, як сказана ў Законе Гасподнім, двух галубоў альбо двух галубіных птушанят (Паводле Лукаша 2:22—39).
На паштовай марцы Парагваю з 1970 года постаці старца Сымона і прарочыцы Ганны. Гэта рэпрадукцыя карціны Ганса Мэмлінга. На блёку Аргентыны, выдадзеным у 1990 годзе, бачым галубіных птушанят у руках Язэпа
Кожная назва ў Эвангельлі не зьяўляецца выадковай і адлюстроўвае розныя асьпекты сьвята. Так «Ачышчэньне» азначае выкананьне Закону Майсеевага, бо Закон прадпісвае жанчыне, што нарадзіла хлопчыка, сорак