Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
пагадзіўся з ім Мэндаль. – Я, напрыклад, бачу вялікую хібу ў закідах да ўсіх яўрэяў. Ну скажыце, якім чынам нейкі там Мэндаль у Хелме або, да прыкладу, Борух, Янкель, Абко ў Моталі бэсцяць палякаў, крыўдзяць беларусаў? Азохэн… вэй-вэй. Вы паглядзіце на іхнія душы!

      Пісарчукоў сын Паўлюк пры гэтым усміхнуўся загадкава і паварушыўся на месцы, як бы штось муляла яму. А Мэндаль ужо з прыкметнай палёгкай сказаў:

      – Дык вось вам і «Майн Кампф». Я неяк тута пераадолеў агіду і адкрыта, не тоячыся, прадставіў вам думкі Гітлера і іншых нацыстаў дзеля таго, каб усе вы маглі зразумець, з кім маем справу. Фюрэр хоча, каб людзі прынялі яго ў вобразе і ролі новага месіі. Куды тады падзенем Ісуса Хрыста?.. Гітлер перакананы, што дзейнічае менавіта ў духу ўсёмагутнага Творцы – тфу-у на цябе!.. «Змагаючыся за знішчэнне юдаў, я змагаюся за справу, Богам ухваленую». Як бы не так!

      – Дзякуй, пане Мэндаль, вы шмат расказалі нам пра гэтага вылюдка, – мовіў гаспадар застолля, калі ўцякач з Хелма скончыў апавядаць. – Я нават не спадзяваўся на такую шчырасць і нязмушанасць гутаркі, якая, бадай, магчыма толькі перад страшэннай навалай ды судным днём.

      – А ў лазні мы ўсе роўныя! – зазначыў Абко.

      – Не забывайце, аднак, што мы за накрытым сталом і гаспадыня любіць чысты посуд. Сілкуйцеся…

      – Дзякуй гаспадыні! У яе залатыя рукі і шчодрая душа.

      – У беларусаў шчодрасць на першым месцы.

      – А я вам пра шчодрага яўрэя раскажу, – прапанаваў Абко. – За сталом яўрэй частуе госця: «Бярыце хлеб, намазвайце маслам». Госць: «Ды я ж намазваю». Гаспадар: «Не, гэта вы накладваеце, а не намазваеце».

      Застолле адгукнулася рогатам.

      – Калі па шчырасці,– мовіў Пятро Пісарчук, – тое, пра што паведаміў нам пан Мэндаль, наводзіць на глыбокі роздум аб лёсе наўздзіў адметнага вашага народа і разам з тым паказвае, што яўрэі – не ягняты з боскіх пашаў, яны нярэдка выклікаюць дакор і нават больш моцныя пачуцці. Ці ж не так?

      – Я вельмі шкадую, бацька, – падаў голас Павел, – што за гэтай пшыязнай размовай няма Барыса, от ён выказаўся б! Дарэчы, наш Хаім Вайцман – дойлід Сіёна!

      – Ну – так… Галава, ліха матары, – сіяніст…

      – Выбачайце, гаспадар Пятро, вы зацікавілі нас сваім закідам у наш агарод. Пасля Гітлера, можа, нам і варта пагадзіцца з чым-небудзь. Але ж вы гаварыце далей, мы слухаем вас, – папрасіў Борух.

      – Я пчаляр, ведаеце, і пастаянна назіраю за пчалінымі сем’ямі. Сям’я пчол – гэта як крылатае грамадства, ды не абы-якое, а, канешне, тое, што ўсвядоміла сябе супольнасцю, нацыяй. Цяпер уявіце сабе, што ў вулей убіваюцца восы ці пчолы нейкай іншай пароды. Як адрэагуе на іх з’яўленне рой?

      – Дасць ім дыхту!..

      – Так, чужакоў заб’юць і выкінуць. Законы прыроды жорсткія: не лезь не ў сваё радство! Гэта я да прыкладу… Цяпер давайце разгледзім іншую сітуацыю. У рою, скажам, не хопіць сілы, каб перамагчы чужынцаў, а тыя крадуць мёд і ўсталёўваюць у вуллі свае парадкі. Што будзе з нашым роем?.. Ён загіне.

      – Не