Коннік без галавы. Майн Рыд. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 19 века
Год издания: 1865
isbn: 978-985-01-0153-2
Скачать книгу
не атрымаецца. Але чаму б не паспрабаваць?

      Мабыць, яны настолькі захапіліся гутаркай, што такая магчымасць не выключана. Трава саванны мяккая, як аксаміт, і лёгкія ўдары капытоў зусім бязгучныя.

      Калхаўн быў ахоплены такой нецярплівасцю, што не мог ехаць шагам; але яго рыжы конь ахвотна пайшоў інахаддзю, звычайным алюрам коней паўднёва-заходніх штатаў.

      Ледзь падымаючы капыты над зямлёй, амаль слізгаючы па траве, ён прасоўваўся бясшумна, але хутка – настолькі хутка, што праз некалькі секунд ужо дагнаў крапчастую кабылу і гнядога каня мустангера.

      Тады капітан заставіў свайго каня замарудзіць крок і ісці ў нагу з імі; сам жа ён нахіліўся наперад і з напружаннем прыслухаўся. Мяркуючы па яго позе, ён гатовы быў адпусціць самую грубую лаянку або, можа, ухапіцца за нож ці рэвальвер.

      Яго далейшыя паводзіны залежалі ад таго, што ён пачуе.

      Але нічога не здарылася. Хаця два коннікі, захопленыя сваёй гутаркай, былі глухія да навакольнага, слых іх коней аказаўся больш чуткім, і, калі стомлены рыжы конь, перайшоўшы ва шаг, стукнуў капытом, крапчасты мустанг і гняды конь ускінулі галовы і гучна заржалі. План Калхаўна пацярпеў няўдачу.

      – А! Кузен Каш! – усклікнула Луіза, павярнуўшыся да капітана, і ў тоне яе прагучала не столькі здзіўленне, колькі прыкрасць. – Ты тут? А дзе бацька, Генры і астатнія?

      – Чаму ты мяне пра гэта пытаеш, Лу? Я ведаю пра іх столькі ж, колькі і ты.

      – Няўжо? Я думала, што ты выехаў нам насустрач. I яны таксама… Ах, твой конь увесь у пене! Ён выглядае так, нібы ты скакаў на ім доўга, як і мы.

      – Твая праўда. Я з самага пачатку кінуўся за табой з надзеяй дапамагчы табе.

      – Праўда? А я і не ведала, што ты ехаў за намі. Дзякую, кузен. Я толькі што дзякавала містэру Джэральду, які таксама паехаў за мной і быў так ласкавы выратаваць мяне і Луну ад вельмі вялікай непрыемнасці – дакладней, ад жахлівай небяспекі. Уяві сабе, за намі пагналіся дзікія жарабцы, і мы імчаліся ад іх, літаральна ратуючы сваё жыццё.

      – Я гэта ведаю.

      – Дык, значыць, ты бачыў, як яны гналіся за намі?

      – He, я даведаўся пра гэта па слядах.

      – Па слядах? I табе ўдалося разабрацца ў іх?

      – Так, дзякуючы тлумачэнням Зеба Стумпа.

      – О! Ён быў з табой? I вы ехалі па слядах да… да якога месца?

      – Да яра. Зеб мне сказаў, што ты пераскочыла цераз яго. Гэта праўда?

      – Луна пераскочыла.

      – I ты была ў сядле?

      – Канешне! Што за дзіўнае пытанне, Касій! – сказала яна са смехам. – Ці, па-твойму, я павінна была ўхапіцца за яе хвост?.. А ты таксама пераскочыў? – спытала крэолка, раптоўна змяніўшы тон. – I ехаў па нашых слядах далей?

      – He, Лу. Ад яра я накіраваўся прама сюды, мяркуючы, што ты вернешся раней за мяне. Вось так мы і сустрэліся з табой.

      Луіза, здавалася, была задаволена гэтым адказам.

      – Ах так! Добра, што ты дагнаў нас. Мы ехалі павольна. Луна, бедная, вельмі стамілася. He ведаю, як толькі яна дабярэцца да Ляоны…

      З