Коннік без галавы. Майн Рыд. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 19 века
Год издания: 1865
isbn: 978-985-01-0153-2
Скачать книгу
коней глыбока ўрэзаліся ў зямлю, якая парасла травой.

      Праз некаторы час яны зноў згубіліся ці, дакладней, сталі прыметныя для вока толькі такога спрактыкаванага следапыта, як Зеб Стумп, які адрозніў іх сярод сотні адбіткаў капытоў, пакінутых на прымятай траве.

      – Ого! – раптам са здзіўленнем усклікнуў стары паляўнічы. – Што ж тут адбывалася? Нешта забаўнае…

      – Гэта ж адбіткі капытоў дзікіх кабыл, – сказаў Калхаўн. – Яны як быццам зрабілі круг і вярнуліся назад.

      – Калі яны гэта і зрабілі, то толькі пасля таго, як коннікі пранесліся міма. Мабыць, справа прыняла іншы кірунак.

      – Што вы хочаце гэтым сказаць?

      – Тое, што цяпер ужо не коннікі гналіся за кабыламі, а кабылы за імі.

      – А адкуль вы гэта ведаеце?

      – Хіба ж вы не бачыце, што сляды падкоў затаптаны кабыламі… Ды якія там кабылы – гэта ж сляды вялікіх капытоў! Яны на цэлы дзюйм большыя. Тут пабываў табун жарабцоў. Іасафат! Няўжо ж яны…

      – Што «яны»?

      – Пагналіся за крапчастай. А калі так, то міс Пойндэкстэр пагражала небяспека. Паедзем далей.

      He даючы далейшых тлумачэнняў, стары паляўнічы затрусіў дробнай рыссю, а Калхаўн паехаў за ім, засыпаючы яго пытаннямі.

      Але Зеб толькі махнуў рукой, як бы кажучы: «Не прыставай, я вельмі заняты».

      Некаторы час увага была поўнасцю захоплена вывучэннем слядоў. Распазнаць адбіткі падкоў было нялёгка, бо яны былі затаптаны жарабцамі. Але паляўнічаму то тут, то там удавалася заўважыць іх, пакуль ён рухаўся ўперад па-ранейшаму дробнай рыссю. Толькі пасля таго як Зеб спыніў сваю кабылу на адлегласці ста ярдаў ад яра, з яго твару сышла трывога; толькі цяпер ён пагадзіўся нарэшце даць тлумачэнні.

      – Ах, вось у чым справа! – сказаў Калхаўн, пачуўшы іх. – А чаму вы думаеце, што яны выратаваліся?

      – Паглядзіце сюды!

      – Мёртвы жарабец… I забіты зусім нядаўна… Што гэта значыць?

      – Тое, што мустангер забіў яго.

      – I, на вашу думку, так напалохаў астатніх, што яны спынілі пагоню?

      – Пагоню яны дык спынілі, але затрымаў іх, відаць, не стрэл, а вось гэта штука – труп жарабца. Каб яго чорт, ну і скачок!

      Зеб паказаў на глыбокі яр, да краю якога яны пад’ехалі.

      – Вы ж не думаеце, што яны пераскочылі? – спытаў Калхаўн. – Гэта немагчыма!

      – Пераскочылі, як піць даць. Хіба вы не бачыце слядоў іх коней не толькі тут, але і па той бок? I міс Пойндэкстэр першая. Іасафат! Што за дзяўчына! Яны абодва павінны былі пераскочыць, перш чым застрэлілі жарабца, інакш ім гэта не ўдалося б. Толькі тут і можна было пераскочыць. Малайчына мустангер! Улажыў жарабца якраз ля самага вузкага месца.

      – Вы думаеце, што ён і мая кузіна разам пераскочылі яр?

      – He зусім разам, – адказаў Зеб, не падазраючы, чаму Калхаўн яго так дапытвае. – Я ўжо сказаў, што крапчастая пераскочыла першай. Паглядзіце, вунь там яе сляды – па той бок яра.

      – Бачу.

      – А хіба вы не бачыце, што яны перакрыты слядамі каня мустангера?

      – Так-так!

      – Жарабцы