Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
Жанр произведения: Языкознание
Год издания: 2013
isbn: 978-985-7059-17-1
Скачать книгу
і добрая лірычная напорнасць. Праглядвалі даволі выразныя рысы асабістасці, уласнага светаадчування… Заставалася толькі памнажаць набыткі, ісці па гэтым удала распачатым шляху. Але… Больш мы, на жаль, не сустрэлі ў друку прозвішча А. Шушко, хоць ён, вядома, працягвае пісаць вершы…»

      Ніякавата. Ведаў бы тады дарагі майму сэрцу Варлен Леанідавіч, чаго мне гэтае маўчанне каштавала. Збіты з панталыку, наляканы адпаведнымі органамі тагачаснай дзяржаўнай сістэмы студэнт філалагічнага факультэта БДУ імя Леніна ператварыўся з маладога, усхваляванага жыццём юнака ў пахілага, замкнёнага «дзівака». Чамусьці такое рэзюмэ зрабіў праз дзесяць гадоў пасля майго прызнання пра тыя абставіны Міхась Стральцоў.

      О «Маладосць», якая неспадзяваная параза была ў маім юнацтве.

* * *

      Перад вачыма першы ўласны зборнічак вершаў «Выток і прычасце», выдадзены выдавецтвам «Полымя» ў серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць» у 1994 годзе. Узнікае надзвычай светлае і цёплае пачуццё. І зноў, як і васемнаццаць гадоў таму, непадробнае хваляванне і адпаведная ў такім выпадку ўдзячнасць.

      У першую чаргу – Віктару Гардзею. Падчас чарговай сустрэчы пасля надрукаванай у першым нумары часопіса за 1993 год нізкі вершаў ён ледзь не браў мяне за грудкі, каб настаяць на сваім: мне трэба давезці ў рэдакцыю «ўжо праз месяц» усё, што ёсць чытэльнага. Гэта ў хуткім часе і было зроблена.

      О «Маладосць», наканаваная мне лёсам!

* * *

      P. S. Майму часопісу «Маладосць» спаўняецца 60! Дык жа ПРЫЎКРАСНА! – як выгукнуў бы, здаецца, вось зараз наш Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, незабыўны і велічны. Дзякуй Богу, што застаешся маладой, «Маладосць»! Дзякуй Яму, што плёну стае ў літаратараў, журналістаў і мастакоў, каб ты заставалася вечна маладой! Дзякуй, што ахвотна шануецца і будзе шанавацца набытае, каб працягваць традыцыі і здабываць новае, яшчэ неадкрытае!

      Будучых юбілеяў табе, «Маладосць»!

      Віктар Лупасін

      У 1999 годзе я быў ёлуп, дурны, як сабака да года, i пры гэтым з поўным усведамленнем уласнае генiяльнасцi. У чым праяўляецца мая геніяльнасць, я яшчэ дакладна не ведаў – магчыма, стану суперпраграмiстам, напiшу супергульню, а магчыма – набуду сабе кракадзiла i буду шпацыраваць з ім па Мінску

      I ў тым лiку я пiсаў вершы.

* * *

      Сам для сябе я вырашыў, што беларускi пiсьменнiк павінен гаварыць i пiсаць па-беларуску. На гэтым мая беларускасць заканчвалася – а яшчэ на тым, што ў маiм уяўленнi ўсё напiсанае з мяккiмi знакамi аўтаматычна ператваралася ў iнтэлектуальны авангард, нашмат парадкаў вышэйшы за афiцыёзную беларускую ды рускую класiку, i прыраўноўвалася да Хлебнiкава, Хармса i Маякоўскага. Пiсаць пад Хлебнiкава i Маякоўскага на мове, якой не ведаеш, было складана, але я выкарыстоўваў неалагiзмы, звышнедакладныя рыфмы i «лесвiчку» з полiрытмiяй.

      З гэтым настроем я паступiў на мехмат БДУ i сустрэў там Алеся Туровiча.

      Бумбамлiтавец Лесь Тур чытаў нам беларускую мову. Рэчы ён распавядаў збольшага цiкавыя – i пра постмадэрнiзм, i пра кiтабы, i пра беларускi арнамент. Але ж я, як i ўсе, рабiў на ягоных лекцыях