– Дарэчы, не ўсім зразумела, у чым быў сэнс ствараць гэты так званы часопіс у часопісе, калі можна было проста часцей друкаваць фантастычныя апавяданні.
– Справа ў тым, што калі пэўную літаратуру вылучыць асобным блокам, то ўспрымацца яна будзе інакш. Што б ні гаварылі, але ў серыйных выданняў значна больш чытачоў, чым у выданняў, якія выходзяць па-за серыямі. Пры ўмове, канечне, што размова ідзе не пра творы самадастатковых пісьменнікаў, якія набываюцца за адно толькі прозвішча. Серыйныя выданні купляюць менавіта з-за таго, што ў гэтай серыі ўжо выходзіла, пытанні пра аўтара ці твор застаюцца, такім чынам, на другім плане. І таму такі вось прыём – адасабленне фантастычнай ці прыгодніцкай літаратуры – азначае звярнуць на яе асаблівую увагу як чытачоў, так і патэнцыйных аўтараў. Гэта сур’ёзная заяўка аб тым, што нейкая пэўная літаратура пачала друкавацца больш актыўна. Успомнім, што гэта было дзесяць гадоў таму, калі пытанне развіцця масавых жанраў у беларускай літаратуры стаяла вельмі востра. І гэта паспрыяла з’яўленню новых аўтараў. Тое самае можна гаварыць і пра падлеткавую літаратуру. Калі прасачыць усю беларускую літаратурную творчасць другой паловы ХХ стагоддзя, лёгка заўважыць, што неверагодная колькасць яе стваралася для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў: амаль кожны беларускі паэт ці празаік лічыў за гонар ці абавязак напісаць хаця б адну кніжку для дзяцей. Што да падлеткавай літаратуры, роўна як і прыгодніцкай, асабліва калі гаварыць не пра апавяданні, а пра аповесці, то яе ў мінулым стагоддзі стваралася вельмі мала. Калі лічыць на пальцах, то незагнутыя абавязкова застануцца. Канешне, з гэтым трэба было нешта рабіць.
Але вяртаемся да асобы Раісы Андрэеўны. Я ведаю многіх паэтаў і празаікаў, жывых класікаў ці проста знакамітых пісьменнікаў, якія з узростам ўсё менш цікавяцца літаратурнай творчасцю маладых. Гэта вельмі распаўсюджаная з’ява, як і тое, што вельмі многія з узростам перастаюць чытаць новыя кніжкі, а перачытваюць старыя. Раіса Баравікова як рэдактар – вось яшчэ ў чым яе ўнікальнасць і вялізны рэдактарскі плюс, – працуючы ў «Маладосці», вельмі глыбока цікавілася і маладой прозай, і маладой