Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
Жанр произведения: Героическая фантастика
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6906-56-8
Скачать книгу
на белы пясок.

      Яе губы… яны выпівалі мяне!

      Мае далоні… яны пяшчотна абалочвалі ўсю дзяўчыну хвалёвымі рухамі. Руата, нібы імклівы дэльфін, песьцілася ў ласкавай плыні, створанай маімі рукамі…

* * *

      Стома, ласкавая і мяккая.

      Я раскінуўся на пляжы, цешыўся адпачынкам. Мне нічога, нічога-нічога не хацелася. Лянота і плёскат хваляў. Там, у возеры, купалася мая каханая. Я глядзеў, глядзеў, глядзеў… Фаервэрк з кветак распускаўся ў розуме замест думак.

      Руата выйшла на бераг, накінула туніку.

      Па яе твары я здагадаўся, што нешта зьмянілася.

      – Усё. Я іду дамоў.

      Кветкі імгненна ператварыліся ў попел.

      – Я іду дамоў, – паўтарыла дзяўчына тым жа тонам і пайшла ад мяне гордай і прыгожай хадою.

      Я сапраўды бачыў, як яна аддалялася, але не ўсьведамляў гэтага. Я ня ведаў, што рабіць. Прасіць. Маліць: застанься! Крычаць: кахаю! Кахаю! Але я ня ведаю яе, ня ведаю звычак яе народа. Магчыма, такіх дзяўчат можна цалаваць толькі аднойчы.

      Руата спынілася, паглядзела ў мой бок, быццам у апошні раз…

      І раптам пабегла да мяне.

      Яе кулачкі небалюча ўдарылі мяне ў грудзі.

      – Чаму?! Чаму ты ня можаш сказаць: «Застанься! Ідзі са мной!?» Ну чаму ты такі!?»

      Яна зарыдала ў маё плячо.

      Я пагладзіў яе па чорных са срэбным адлівам валасах і ля самай мяккай мушлінкі прашаптаў:

      – Застанься. Ідзі са мной.

      Руата надзьмула губкі, яшчэ з большым замахам, але лягчэй, гарэзьліва, ударыла мяне падушачкамі кулачкоў, а потым абняла.

      – Даль! Далік! Даляш! Пацалуй мяне!

      Х

      Мы прайшлі некалькі гарадоў. Жыцьцё ў іх цякло аднастайнае, шэрае, як сьцены калідораў. Здавалася, квадратныя вочы жыхароў з квадратнымі зрэнкамі запальваюцца і гаснуць, не перадаючы ні думак, ні пачуцьцяў.

      Руату з-за вянка чорных ружаў прымалі як вялікую спарцмэнку. І паўсюль, дзе праходзілі пакараньні, яе запрашалі выступаць у спаборніцтвах. Яна заўсёды згаджалася, яе крэда простае: Руата Наяроч Першая заўсёды павінна быць першай, – і перамагала. У асноўным яна выбірала сьмерць ахвяры, бо стаўкі былі высокія, слава вялікая, перамога салодкая. У рэдкім выпадку ад уласнага пачуцьця жалю да малалетняга злачынцы, ці яўнай невінаватасьці асуджанага, ці адчуваючы пажаданьне большасьці публікі (што бывала вельмі рэдка), – літавала.

      Вось тут, на гэткіх відовішчах і яшчэ на баляваньнях пасьля перамогі, вочы бэтонных людзей цяплелі, ненадоўга ажывалі.

      Ці мучыла мяне, што дзявочыя пальчыкі спачатку бязьлітасна зацягваюць пятлю, а потым лашчаць мяне?

      Не, хутчэй – не, бо то былі іх звычаі, а калі б не яна, то знайшлася б іншая карніца. Змагацца – яе прафэсія, забіваць – складнік гэтай прафэсіі. Прысуд жа выносіла не Руата!

      І яна забівала, а потым кахала мяне.

      Яе жарсьць пасьля перамогі ўскіпала, паглынала мяне. Тады стогны Руаты нагадвалі крыкі параненай у бойцы, але здолеўшай загрызьці свайго ворага пантэры.

      Каханьне было шалёнае і асалоднае. Корсткі, ласкава-пакутны дурман!

      Усё ж такі падсьвядома я адчуваў, як з