…Што тут паробіш: у сатыраў і менад гарадка пад рукамі толькі ўласныя геніталіі, гуляць іншымі цацкамі яны не навучаны. А чымсьці ж трэба сябе заняць, калі вы міжволі аказаліся круг-ласутачнымі выхаванцамі гэтага камунальнага дзіцячага садка-вар’ятні. Мужчыны ды жанчыны ліпнуць адно да аднаго, убіраюць у свае поры пот адно аднаго, разыходзяцца ў розныя бакі, каб зноў сысціся, з усяе моцы стукаюцца адно аб аднаго сваімі скрыўленнямі ды вострымі вугламі. Сцякаючы крывёю, упаўшы ў болевы шок, разыходзяцца па розных вуглах рынга, каб залізаць раны ды паспрабаваць зноў. І пакуль яны не стамляюцца спрабаваць, дзеці, выпадковы вынік гэтых вечных рысталішчаў, працягваюць нараджацца, і, як іх бацькі, пражываюць свой тэрмін на зямлі без кахання. Ім ніколі не знайсці, не схапіць за чубок тую жар-птушку, бо ў дзяцінстве яны не зведалі любові сваіх маці. Усім тым, хто атрымаў у радавую (кроўную!) спадчыну адно звычку катаваць сваіх нашчадкаў безліччу спосабаў, – ім бы жахнуцца самім сабе, перастаць нараджаць, каб жыццё на гэтым кавалку зямлі ўвогуле спынілася: сталі заводы, што згвалтавалі неба ўздыбленымі жэз-ламі труб, грузавікі скончылі гразнуць у непрасыхаючым глеі, лодкі пайшлі на дно пад мацюканне неапахмеленых харонаў. Няхай бы ўсё навокал ператварылася ў чыстую, сумленную пустэльню або зарасло горкім палыном. Але людзі працягваюць караць нежаданых нашчадкаў жыццём, і тыя, звязаныя з дзя-цінствам непарыўнай пупавінай, будуць марнець тут, пакуль не сканаюць.
Але да гэтага, да гэтага… яны асуджаны шукаць кахання.
16
Не толькі Юлін матрыманіяльны танец абарочваецца скокамі на магіле. Кабет горада вабіць мара набыць на рынку жыцця (або вырваць у канкурэнткі) маленькі партатыўны Сусвет, у якім можна несупынна круціцца ўвішнай планетай вакол адзінага Сонца – Яго. Гэтага досыць, каб «адчуваць сябе жывой». Недзе (магчыма, у іншых Сусветах) экзістэнцыяльныя сэнсы растуць, нібыта грыбы пасля дожджычка, але тутэйшыя жанчыны ведаюць толькі адно «прызначэнне». Былая калега Юлі, настаўніца літаратуры, ужо некалькі год піша лісты ў месцы пазбаўлення волі, паўзоны крымінальнай жыве на яе прадуктовых пасылках, бедная літаратарка лічыць, што МПВ – гэта нешта накшталт камеры захоўвання ці банкаўскага сейфа, дзе яе кандыдат застанецца «цэлым і непашкоджаным» на працягу ўсяго тэрміну свайго заключэння. Нядаўна гаротніца атрымала ад актуальнага жаніха эпісталу наступнага зместу: «Ты че, радная, афонарела место в пасылке книжками займать? На хера мне книжки? Прислала бы лутше сигаретоф и чаю!» А вось яшчэ вясёлы выпадак: дзве досыць прыстойныя спадарыні, адна – урач, другая – дэпутат мясцовага саўдэпа, не могуць падзяліць паміж сабой занюханага сантэхніка ЖЭСа – гэты ЖЭСаўскі Казанова