Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алена Брава
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-58-2
Скачать книгу
я шчаслівы, што ты ў мяне ёсць… (Цяжкі ўздых). Як я прагну быць заўжды з табою…»

      «Дык чаму, чаму мы дагэтуль не разам?!»

      «Яшчэ крыху пачакай, дарагуша…»

      Серада:

      «Толькі калі ты думаеш пра мяне, я – ёсць, існую… Адбітак у тваіх вачах – гэта я і ёсць… Калі ты глядзіш з захапленнем, я – каралева! Як я сябе тады люблю, як ганаруся сабой! Лячу па горадзе, нібы птушка, хочацца пець: Ён мяне выбраў, мяне! Калі ж вочы твае раўнадушныя, я – нішто, горш за чарвяка расціснутага, ветрам гнанага смецця…»

      (Юлечка не хлусіць: яна становіцца матэрыяльным целам, толькі калі чарговы «Ён» кахае яе, у астатні час яна проста фантом. Яна набывае цялеснасць, толькі калі каханы зробіць ласку пакарыстацца гэтым трохі звялым жаночым целам; што да яе душы, яна застаецца незапатрабаванай. Гэты працэс падобны раз’яднанню гогалеўскай Кацярыны на душу і цела, якое спачывае каменным сном, нібыта ў дамавіне, пакуль Чараўнік гутарыць з яе эфірным двайніком. Толькі ў Юлі, гаротніцы, усё наадварот…)

      Маўчанне ў адказ: Дарагуша нецярпліва пазірае на талерку з хатнімі пяльменямі, прыгатаванымі жонкай.

      Чацвер:

      «Сэрца маё, гэта я…»

      «А? Каго?! Ёлуп, набірай нумар правільна!» – усё зразумела: побач знаходзіцца жонка.

      Пятніца:

      «Я мушу быць сёння дома: у сына дзень нараджэння. Але мы з табой адсвяткуем Новы год разам… Ну, не крыўдуй!»

      Субота:

      «Калі б ты ведала… (ве-е-ельмі цяжкі ўздых)… колькі разоў я пра цябе ўзгадваў…»

      «Ты гаворыш так, нібыта жыццё ўжо скончылася».

      «Яно для нас толькі пачынаецца!»

      Нядзеля, «нарэшце адны». Пасля вячэры яны накіроўваюцца ў ложак.

      «На які час паставіць будзільнік?» – пытаецца Юля пасля кулінарыі кахання, старанна прыгатаванай ёю па рэцэптах кнігі «Як задаволіць мужчыну».

      «Як сабе хочаш, дарагуша. І не тушы святло».

      «Ты сыходзіш?!»

      «Я не магу зараз застацца…»

      Больш ён не аб’яўляецца, а праз месяц прыходзіць да яе па свой альбом эратычнага масажу (а яна амаль што паспела засвоіць і гэты від баявога [у сэнсе барацьбы за Яго] мастацтва!), нерашуча топчацца ў дзвярах. Вядома, яна ўжо чула, што ў яго з’явілася маладзенькая палюбоўніца, якую ён падабраў, як бяздомнае і зусім не пародзістае шчаня, на гарадскім рынку. «Грамадскае-пераходзячае» за добра зашмальцаваныя махры ўчэпіста схапілі ручкі з ярка наманікюранымі пазногцямі, што прызвычаіліся расцягваць перад пакупніцамі калготкі. Касірка цэнтра, з чыіх саслабелых рук гандлярка выхапіла «дрэўка», ахвотна распавяда-ла ўсім жадаючым слухаць, як, скрипя сердцем (менавіта такі выраз ужывала пані), яна выдае мярзотніцы даплаты «за пашырэнне зоны абслугоўвання» (многія са слухачак добра ведаюць, што гэта за «зона») і – падумаць толькі, якое нахабства! – «за інтэнсіўнасць працы»! Сквапны Дарагуша за кошт фірмы быў шчодры, што той Крэз, але такой колькасці бонусаў ніводная з