Што ж, згодна з вядомым літаратурным сцэнарам, ад Быка цяпер патрабуецца адно: ён павінен кінуць яе, прымусіць пакутаваць. Як гэтага дасягнуць? Колішняя руплівая дзяўчынка, што зімнімі вечарамі цярпліва стаяла пад вокнамі суддзі, ведае на «выдатна», чаго мужчына не церпіць: Вялікага Рамантычнага Кахання. Яна раптам скідвае маску і аддае Быку ўсе лісты, якія пісала яму, не адпраўляючы (а гэта вялікі пачак). Замест Распусніцы перад здзіўленым героем-палюбоўнікам з’яўляецца разум-ненькая ды адукаваная німфа.
«Ты снішся мне з дзіўнай, але ўстойлівай перыядычнасцю – раз у месяц, – даводзіць яна ў першым з гэтых лістоў, адзіным, які небарака-адрасат здолеў адужаць. – Магчыма, каханы, гэта якраз і ёсць перыяд паўраспаду ядра маёй асобы: за такі час яно паспя-вае, быццам у якога-небудзь урана, часткова загінуць, але яшчэ здольнае аднавіцца, і тады ў сне з’яўляешся Ты, каб я не памерла зусім. Наўрад ці Ты ўпэўнены ў існаванні энергіі біяполя (у чым ён дакладна ўпэўнены, дык гэта ў тым, што Райка з роты сувязі ў ложку здабыла сабе званне маёра – менавіта так ён кажа саслужыўцам), дык вось, апошнімі даследаваннямі даказана існаванне нейкіх мікрачасцінак, якія матэрыяльна перадаюць духоўную сувязь блізкіх людзей на адлегласці, але, здаецца, толькі ў межах Зямлі (парушаць гэтыя межы ён яўна не спяшаецца). Так што не дарэмна мне заўжды здавалася, што, калі Ты снішся мне, з Табою ці са мною штосьці адбываецца, і рэакцыя на гэты сусветны жах – пратэст або пакора, скарга або праклён – перадаецца цераз нашыя духоўныя палі, якія толькі ноччу, напэўна, і ажываюць…»
Ён