«Немаўля Хрыстос і Ян Хрысьціцель з ракавінай». Барталомэ Эстэбана Мурыльё (1675—80. Музэй Прада, Мадрыд). Блёк пошты Антыгуа і Барбуды (1995 г.)
Яшчэ ва ўлоньні маці Хрысьціцель узрадаваўся, адчуўшы прысутнасьць Мэсіі. Гэтая сустрэча нясе глыбокі сэнс. Ян Хрысьціцель як бы прадбачыў небясьпекі і жудасную несправядлівасьць якія выпадуць на долю Хрыста і будуць прасьледваць чалавецтва.
Фернанда Яньес (Fernando Yáñez, 1489—1536), «Багародзіца са Сьвятой Ганнай і Cьвятой Елісаветай». Блёк Грэнады (2000 г.)
У Бібліі няма згадкі пра тое, што ў дзяцінстве Хрыстос і Ян сустракаліся. раўда, пры яго зьяўленьні на сьвет прысутнічала Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая прыйшла адведаць яго маці Альжбету. Але ў творчасьці вельмі многіх мастакоў, як бачым, ёсьць карціны, дзе Хрыстос і Ян разам.
Па паданьні слых пра нараджэньне Яна Папярэдніка дайшоў да цара Ірада і, калі прыйшлі ў Іерусалім вешчуны з пытаньнем пра тое, дзе знаходзіцца Цар Юдэйскі, які нарадзіўся, Ірад успомніў пра сына Захарыі, выдаўшы загад на забіцьцё немаўлятак, паслаў забойцаў і ў Іутту. Захарыя ў той час зьдзяйсьняў служэньне ў храме, а Елісавета схавалася з сынам у пустэльні. Забойцы запыталі ў Захарыі, дзе схаваў ён сына. Захарыя адказаў, што зараз ён служыць Богу і ня ведае, дзе яго сын. Яго забілі, пра што ўспамінае Бог у Сваім звароце да фарысэяў: «Каб апала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авэля праведнага да крыві Захарыі, сына Варахіевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам» (Паводле Мацьвея 23:35).
«Нараджэньне Яна было падрабязна апісана. У апісаньні ёсць адна дэталь, якая ў Эвангельлі будзе часта паўтарацца. Анёл сказаў напалоханаму Захарыю: «Ня бойся!» Гэтае самае падбадзёрваньне не раз пачуюць Апосталы. І сёньня Касьцёл чуе яго і з надзеяй паўтарае ўсім людзям.
Ніводзін з нас не зьяўляецца ў сьвеце безыменнай шасцярэнькай. Бог ведае кожнага з нас па імені і ўсё пра нас. Кожнага з нас праз хрост Ён далучае да свайго існаваньня – адорвае надзеяй вечнасьці. Давайце ж не будзем баяцца!» – кажа, зьвяртаючыся да нас, ксёндз Яраслаў Грынашкевіч.
Сёньня, калі жыцьцё ва ўсіх сваіх праявах надзвычайна ўскладнілася, словы «Ня бойся!» актуальныя для нас, як ніколі.
Нарадзіўся вам сёньня Збаўца
Слова сталася целам і пасялілася між намі.
Паводле Яна 1:14
Калі Марыя была ўжо цяжарнай, выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста. Дзе хто не жыў, дзеля перапісу павінен прыйсьці ў тое месца, дзе жылі яго продкі. Язэп і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, таму павінны былі ісьці ў Віфлеем.
У 1981 годзе пошта Вялікабрытаніі выпусьціла сэрыю марак «Каляды вачыма