Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2013
isbn: 978-985-562-080-9
Скачать книгу
ня йдзе ў лад.

      Падпіты ваенрук таксама быў настойлівы і ўпарты.

      – Стасункамі трэба карыстацца тады, калі яны ўзьнікаюць. Мы і так шмат прачакалі. Уперад да перамогі! Ёсьць другі варыянт. Галоўнае, што трэба сталая жанчына, якая мае жыцьцёвы досьвед, была замужам, але зараз вольная. Мне здэцца, што загадчыцца ФАПа, удава пані Алеся – якраз тое, што трэба.

      Алег Пятровіч агучыў думку, што ўжо віравала ў паветры. Тутака ён утварыў зьдзіўленьне на твары і таемна зазначыў: – Але ж і ёмкая бабенцыя пані Алеся, проста дух пераймае. Я б зразу капітуляваў перад ёй, як той фельдмаршал Паўлюс у Сталінградзе.

      – Но-но, хлопцы, на яе ўжо пакладзена вока ўплывовых людзей.

      Заггас зрабіў важны выгляд, але дзесьці ў пачатку свайго прамаўленьня крышку засьпешыў і тым самым засьведчыў уласную зацікаўленасьць.

      – Савельевіч, вы мяне зьдзіўляеце. Зараз жа не прыгонны лад, калі адзін пан зьяўляўся ўладаром і трахаў усю вёску. Цяперака дэмакратыя, усе роўныя, і калі вы, ці я, ці Алег, а таксама жанчыны, хочуць кахацца, то на здароў'е. Ніхто ім ня мае права перашкодзіць.

      – Э не, брат! Гэта вы самі дзівак. Яшчэ адукаваны чалавек. Не разумееце, што і ў сучасным жыцьці просты чалавек, няхай сабе і адукаваны, павінен атрымліваць жыцьцёвае шчасьце згодна чаргі. Станьце ў чаргу! Як усе!

      Заггас стаяў насьмерць, у ягоных словах гучала непрыхаваная крыўда, апошняя мяжа спакою, за якой праглядалася роспач.

      – Якая к хранам чарга? Савельевіч! Чалавеку трэба тэрмінова жаніцца. А ты чарга-чарга…

      Алег Пятровіч сёк праўду-матку, не зьвяртаючы ўвагі на складанасьці жыццьёвай сытуацыі. Між тым біёлаг уважліва разглядаў заггаса.

      – Вы мяне зацікавілі, Савельевіч, дальбог зацікавілі. Трэба зірнуць больш пільна.

      – Зірніце, зірнуць дазваляецца.

      – Што вы такі баязлівы, Савельевіч? Усяго на сьвеце баіцёся?

      – Пажывеце, Віця. Жэніцеся. Народзяцца дзеткі. Спатрэбіцца кароўка. Сена для кароўкі. Добрая праца для жонкі. Дровы. Бульбачку захочаце пасадзіць. Грошыкі захочаце зарабіць… А без улады гэта ўсё немагчыма. Было і да вас шмат «герояў». Частка зьехала, а большасьць скарылася, прыгнула галовы. Супраць праўды жыцьця не папрэш.

      – А што такое праўда жыцьця? Як ты думаеш, Вітаўт?

      – Жыцьцёвая праўда большасьці – гэта, брат, каб была скварка і была чарка, каб хацелася і маглося, і каб ні было вайны.

      – А праўда меншасьці? – Тутака адной скваркай не абыдзешся. Відаць, якасьць… Якасьць жыцьця?! Да таго ж меншасьць хоча дамінаваць?

      – А для цябе?..

      – Каб я ведаў… Вось, думаю, можа сяньня знайду адказ на гэта пытанне.

      – Жаніць цябе трэба. Чым бібліятэкарка Жанна не файная дзяўчына?

      – Згодны. Але патрэбна выпрабаваньне.

      Маўклівы Савельевіч, нешта падумаўшы, нечакана прапанаваў.

      – Можа, пойдзем да мяне дадому? Смажаная сьвежая пячонка з цыбуляй, капустка з журавінамі і чысцюткая, як божая раса, жытнёвая…

      – Што занадта – то нядобра.

      – То давай