Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2013
isbn: 978-985-562-080-9
Скачать книгу
нярвова запытаўся рэктар Сцяпан Ахмедавіч П’янкоў, які старанна імкнуўся стварыць уражанне, што кіруе плынню вышуку. Думка Заядаліна спачатку спадабалася яму сваёй магчымасцю для манеўра, хоць і раздражняла старэчым шматслоўем. Але ў якім святле пры гэткім варыянце магло б выглядаць кіраўніцтва універсітэта, ды і сама ўлада? Пэўна, у смешным, нават анекдатычным! У гэтым выпадку не толькі рэктар, але і ўвесь рэктарат і нават супрацоўнікі міністэрства з трэскам страчвалі свае пасады.

      Намеснік міністра асветы Мардзюховіч пільна слухаў Заядаліна, задумліва варушыў сваімі махнатымі рудымі бровамі, чым нарэшце збянтэжыў ветэрана, які разгублена гартаў старэчай дрыготкай рукой лісты з матэрыяламі камісіі, блытана адказваў на пытанні, мусолячы ўжо агучаную версію пра наўмысны зман. Нарэшце чырвоны, узмоклы і злосны Заядалін сеў за стол.

      Гаварылі шмат і доўга, выказвалі самыя неверагодныя гіпотэзы. Меркаванне Паўла Паўлавіча не здабыло падтрымкі найлепшых аналітыкаў універсітэта, бо перакладала адказнасць з боку спецслужбаў на рэктарат універсітэта. Да таго ж гэта была б маральная перамога апазіцыі, якая паставіла б уладу ў смешнае становішча.

      Дасведчаны намеснік міністра цярпліва выслухаў усе меркаванні, нічым не выказваючы свайго стаўлення да справы. Выслухаўшы ўсіх, Сымон Апанасавіч зірнуў на гадзіннік вытворчасьці менскага завода «Прамень» і жорстка, так што ні ў кога з прысутных не ўзнікла нават і ценю нязгоды, зазначыў: – Камісія сваёй працы не выканала. Яна гатова спусціць справу на тармазах. Здзейснена нахабная ідэалагічная дыверсія, нанесена непапраўная шкода міждзяржаўным дачыненням, зняважаны ветэраны. Гэта першае. З другога боку, чаму таленавітыя людзі працуюць на нашых незычліўцаў? Чаму не на Айчыну?! Чаму не заўважаем таленавітых? Не вылучаем іх!? Таленту патрэбна ўвага і цеплыня, матэрыяльная падтрымка. Між тым ва універсітэце назіраюцца выпадкі цкавання здольных навучэнцаў паводле нацыянальных адметнасцяў. Некаторыя выкладчыкі не валодаюць і, самае галоўнае, не хочуць ведаць адну з дзяржаўных моваў. Выказваюць знарок падкрэсленую грэблівасць, тым самым распальваюць агмень міжнацыянальнай варожасці.

      Дзябёлы, мажны намеснік, заўсёды ветлівы і выхаваны, часцяком вясёлы, цяпер быў нязвыкла суворы, глядзеў з-пад касматых броваў незадаволена, без усялякай літасці, і рэктар Сцяпан Ахмедавіч П’янкоў зразумеў хісткасць свайго становішча.

      – Скажу болей, некаторыя адказныя кіраўнікі, выкладчыкі, навукоўцы стварылі манаполію, супольнае кола навуковай і выкладчыцкай дзейнасці і нішчаць самых таленавітых і здольных. Сфармавана выява ворага ў выглядзе мясцовых энтузіястаў нашай дзяржавы. Сёння нам гэткія людзі не патрэбны. Сусветная эканоміка, тэхналогія, навука імчаць наперад. Беларуская мова нам не вораг, гэтаксама як і сапраўдная гісторыя краіны. На гэтым прапаную абмеркаванне скончыць, брацца за настойлівую працу.

      Намеснік крыху памаўчаў, паглядаючы востра і калюча на чальцоў камісіі, нават ветэран