Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2013
isbn: 978-985-562-080-9
Скачать книгу
сьнежня, калі цемра зрабіла магутны наступ на вясковыя абшары і нуда пачала запалоньваць чалавечыя душы, вось гэткім восеньскім суботнім ранкам настаўнік біялогіі Вітаўт доўга і старанна галіўся і потым гэтак жа пільна азіраў свой твар у люстэрку. Стоячы босымі нагамі на жоўтай халаднечай падлозе, у сініх спартовых портках і цяльняшцы, ён уважліва спыніў позірк на сваім абліччы, як быцам імкнуўся зразумець, на што ён варты. З люстэрка на яго ўзіраўся ружовы, шчыры, задумлівы твар з сінімі вачыма і канадскай прычоскай русых валос.

      Вітаўт адчуваў сябе крыху зьбянтэжаным. Сяньня быў 26 дзень яго нараджэння. Чароўны час супержыцьця імкліва ляцеў, між тым бракавала патрэбнай якасьці існавання. Патрэбен быў скок у сьвядомасьці, нейкі новы дыскурс у новым накірунку.

      Пакрысе Вітаўт, яшчэ покуль малады чалавек, сасьпеў да высновы, што яму трэба тэрмінова жаніцца. Менавіта цяпер Вітаўт пакутліва вырашаў, як і з кім ажыцявіць гэну адметную і няпростую падзею. Урэшце гэта такое складанае для мужчыны жыцьцёвае пакліканьне, калі ён раптам досыць ясна разумее, што сутнасьць быцьця недасяжна, што адкладваць надалей з гэтым пытаннем небясьпечна, і што пара, брат, жаніцца, запрагацца і цягнуць уласны сямейны воз.

      Па рознаму жэняцца людзі. Іншага жанілка прымушае нечакана стаць сямейным чалавекам. Ён яшчэ не пасьпее і агледзецца вакол, адчуць волю, набыць уласны розум, спланаваць жыцьцёвую хаду, а ўжо зацугляны, зьвязаны, скручаны, прымусова абстаўлены з усіх бакоў рознымі дзіўнымі дачыненьнямі і варункамі, так што крок убок лічыцца злачынствам і выклікае лямант усёй жончынай радні. Глядзіць такі жанішок на жаночую асобу, такую ж несьвядомую, як сам, і верыць, што яна сапраўды непаўторная і вартая. Прынамсі рана ці позна гэны чад і атрута праходзяць і тады, гэткі, ўжо сталы мужык, спрабуе ўзяць у жыцьці рэванш. Бывае што і бярэ, але рэдка.

      Мінулае заўсёды дае адказы на жыцьцёвыя пытанні. Дастакова пагартаць старонкі праляцелых гадоў і можна знайсьці адказ на любое пытанне. Год назад Вітаўт трагічна памыліўся, сам выпусьціў сваю жар-птушку. Тады ён з вясны ўсяго на тры-чатыры месяцы паехаў у Расею, хацеў зарабіць на легкавік. Прыехаў пад восень, а ягоная каханая ўжо замужам, і паглядае сваімі сінімі пырскамі з-за мужняга пляча, а перад Вітаўтам стаіць гэткі ўпэўнены чарнавокі паўднёвы чалавек па прозвішчу Мінасян і так непахісна, хоць стаў яго на месца дубовай шулы, цьвердзіць: «Ізвіні, дарагой. Любоў у нас. Сэм'я. Заходы, дарагой, гостэм будэш.»

      Абышоў Вітаўт гэтую дубовую шулу, зірнуў у вінаватыя вочы некалі каханай. І ўвесь сусьвет пахіснуўся перад ім, і ў адзін міг крыштальны гмах мроі разбурыўся і ён грукнуўся з вышыні на цьвёрды і жорсткі грунт рэчаіснасьці.

      Прайшоў год, рана з цяжкасьцю загаілася. Між тым нявырашанае пытаньне сяньня паўставала ва ўвесь рост. Ён, у каторы ўжо раз, у душы зайздросціў жанчынам, якія пры любым раскладзе маглі нарадзіць ад любімага чалавека дзяцей і потым усё астатняе жыцьцё ўвасобіць сваё Каханне у сваіх дзецях… І вось зараз Вітаўт псаваў