Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2013
isbn: 978-985-562-080-9
Скачать книгу
піянэрважатую шчыкаеш, неяк несурёзна. Дарослы мужчына.

      – Па-праўдзе кажучы, – падпіты Алег уздыхнуў і нечакана прызнаўся, – моцна мне падабаецца, аж далоні пацеюць, наша філёлаг Ала Васільеўна! Ёй бы здаўся зразу, так бы і ўкленчыў, абчапіў рукамі ейныя ногі і страціў рэшту сумленьня.

      – Што? – заггас Савельевіч спалохана азірнуўся па баках габінэта.

      – Здурнеў ці што?

      – Голас маджахеда. Дай руку, Алег Пятровіч!

      Біёлаг мужна паціснуў руку Алегу. І, ўзяўшы бутэльку, пачаў разьліваць па чарках брэндзі. Ваенрук рыхтаваў лусьцені, наразаючы батон, і працягваў тлумачыць свой сьветапогляд.

      – А як вы думалі, любіць, то каралеву, красьці, то мільён!

      – Ды вы што? – сцішана перапытаў заггас і трывожна зірнуў на дзьверы габінэта.

      – Савельевіч, памаўчы, сам казаў, што тваю каханую зьвёз аграном. А хто такі дырэктар саўгаса, той самы аграном. Прыехаў аднекуль, хрэн ведама адкуль, тыповы азіоп, качэўнік. Кінуў сям'ю з двума дзяцьмі…

      – Ты што? Ня можа быць?

      – Вось табе і што! Трэба нарэшце, Савельевіч, вучыцца браць у жыцьці рэванш. Гэты феадал кінуў жонку з дзеткамі дзесьці ў Расеі і прыехаў да нас хавацца ад аліментаў. І тутака захапаў дваццаціпяцігадовую прыгажуню. Наставіць яму рогі! Вып'ем за рэванш.

      – За рэванш!

      Заггас торгнуўся рукой да чаркі, але рука, зрабіўшы плаўны рух уперад, нечакана затрымалася і пачала павольна вяртацца назад, ня ў сілах зрабіць рашучы крок праз нябачную мяжу. Ён пазіраў на паўнюткую чарку з брэндзі і мармытаў ціха, угаворваючы сваё сялянскае сумленне.

      – Едзе па дарозе ў горад, нават не гляне. Не, каб падвезьці! Феадоп!..

      Біёлаг узяў чарку і ўставіў яе ў руку заггаса.

      – Кінь ты свой сумнеў. Глянь на ягонае пуза і на яго твар: не твар, а пыса. А прозьвішча – Бірукоў. Найшоў каго шкадаваць! Ты шляхетнасьць сваю шкадуй, сваю маладосьць шкадуй. Таварыша, сябра, аднавяскоўца свайго шкадуй.

      Яны ўзьнялі чаркі, узнёсла чокнуліся.

      – За рэванш!

      Спажыўшы дзьве бутэлькі сьпіртовых напояў, яны крадком, каб не трапіць на вочы дырэктара, выйшлі чорным ходам з школы і пашыбавалі ў вёску.

      Аднекуль зьверху з сьнежна-белай цемры церушыў і церушыў доўгачаканы сьнег. Ён уладарна зьмяніў навакольле. Прынёс надзею аб пераменах. Вечар і надыходзячая ноч усталявалі вакол чорна-белы сусьвет. Сьнег абсыпаў дрэвы, зямлю, хаты, чароўным чынам памяняўшы вясковыя краявіды.

      Біёлаг ішоў побач з Савельевічам, ваенрук Алег пабег на рэйсавы арбон – ён жыў у райцэнтры – упарта цьвердзіў: – А як жа каханьне? Навошта тое жыцьцё, калі няма каханьня, а толькі звычка?

      – Мілок, жыцьцё – гэта дызель-цягнік…Хочаш ці ня хочаш, а вымушаны падпарадкавацца. Здзейсьніць цыкл – гэта, брат, не абы што…. За гэта трэ даваць ордэн. Думаеш, падняць дзяцей лёгка? Зрабіць лёгка… а ўзгадаваць, выхаваць, а потым адукаваць… потым жаніць і затым дачакацца ўнукаў…го-го-го… браток. Ордэн, можна сьмела даваць ордэн!

      – Скажы, Савельевіч,