Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1385-3
Скачать книгу
Яна ж мёртвая! – радасна абвясціла Ханько.

      – З-за прэпарата?

      – Не. Прэпарат яе толькі абезрухоміў, праявіў і зрабіў асязальнай. Яна мёртвая сама па сабе. Глядзіце: след ад вяроўкі на шыі. Напэўна, павесілася, калі чалавекам была. Цэнны экзэмпляр.

      Ханько ведала ў тэорыі амаль усю русальную традыцыю славян і магла расказваць аб русалках суткі запар.

      – Хіба не толькі тапельніцы робяцца русалкамі? – здзіўлена спыталася Палаева.

      – Палаева! – з прыкрасцю працягнуў Васіль Пятровіч, махаючы зацёклымі ад доўгага сядзення рукамі і нагамі.– Я табе зараз датэрмінова пастаўлю «два» за веданне прадмета. Ханько?

      – Усе дзяўчаты-самазабойцы, незалежна ад таго, як развіталіся з жыццём, становяцца русалкамі. Ну, яшчэ дзеці, што памерлі нехрышчонымі ці якіх прыспалі няўважлівыя мамкі,– адчаканіла Ханько.

      – Цікава, яна можа адчуваць боль? – падумала ўслых Палаева і выдзела іголку з русалчынага сцягна.

      – Вось і высветліце. Гэта ваш дыпломны праект, а я – проста навуковы кіраўнік. – Васіль Пятровіч зрабіў некалькі прысяданняў, паскакаў на левай назе, пазяхнуў і ляніва сказаў: – Запакоўвайце аб’ект – і ў лабараторыю. А ў мяне яшчэ група 514-с ніяк не можа разабрацца з лазеннікам – ён ім ужо ўсю саўну перавярнуў дагары нагамі. Арэвуар!

      Навуковы кіраўнік накіраваўся да свайго аўтамабіля, замаскіраванага «пад кусцік». Аўто завуркатала, бліснула пад месяцам, падміргнула фарамі і знікла на прасецы, пакінуўшы за сабой тонкі вэлюм пылу.

      Палаева і Ханько развярнулі тэрмазберагальны мех.

      – У саўну паехаў! – з зайдрасцю сказала Палаева. – Канешне, там Светачка Вярба ў кашміравай сарочцы ловіць лазенніка, ён такое відовішча не прапусціць.

      – Яшчэ невядома, што яна ловіць, гэтая Светачка, і як яна пасля будзе гэта лячыць. Вось дык вясёлая ўдава: году не прайшло, як муж патануў! Дапамажы, Янік! – звярнулася Ханько да хлопца, ухапіўшы русалку за ногі.

      Але хлопец стаяў нерухома і ціха паўтараў:

      – Д-давайце п-пакінем яе т-тут. Д-давайце, га?

      – Э-э, моцна яна цябе зачапіла! Ты вось што… прымі свае седатыўныя пігулкі і ідзі спаць!

      Ханько ўхапіла русалку за валасы, але адразу ж прыбрала руку. З русалчыных валасоў тырчэлі зубчыкі жалезнага грэбня.

      – Грэбень. Жалезны. Востры! – Ханько аблізнула параненую далонь.

      Палаева акуратна выцягнула грэбень з валасоў русалкі і ўзважыла ў руцэ.

      – О-о, цяжкі! Цікавы артэфакт. Здадзім на экспертызу, вынікі змесцім у дадатак да работы.

      Дзяўчаты паклалі русалку ў мех і павалаклі па зямлі да мікрааўтобуса, які стаяў пад алешынай за палову кіламетра ад месца лоўлі аб екта. Хлопец моўчкі пайшоў за імі.

      Палаева і Ханько даследавалі аб'ект у навуковай лабараторыі: Палаева вазілася з лічбамі ў аддзяленні статыстыкі, Ханько ў павільёне праводзіла вопыты над русалкай, тэстуючы тую на ўстойлівасць да розных рэчываў, гукаў і асяродкаў. Русалка мітусілася ўнутры сферычнага электрамагнітнага вальера, намагаючыся вырвацца, але не магла