Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1385-3
Скачать книгу
не паверыце: вы там, у шары! – адказала Ната.

      – У якім шары? – не зразумеў хлопец і на ўсякі выпадак устаў з сумёта.

      – У шары! Шкляны, вялікі шар, ён падаў разам з Рысяй! Ён павінен быць недзе тут!

      Ната пачала шукаць шар у сумёце, але снег быў сапраўдны, а таму вельмі халодны. Хутка рукі Наты зусім заледзянелі.

      – Вой, гэта ваша! – сказала яна, выцягнуўшы са снегу лыжную палку.

      – Дзякуй! адказаў Дзяніс. – Ведаеце, наўрад ці вы знойдзеце што-небудзь у гэтым снезе. Давядзецца чакаць вясны. Дарэчы, як вас завуць?

      – Ната, – адказала дзяўчына і працягнула хлопцу руку.

      – І чым жа вы займаецеся, Ната, што ў вас коткі з вокнаў вылятаюць? – спытаўся Дзяніс.

      – Мы… мы ёлку прыбіралі. А ведаеце, Дзяніс… у мяне ёсць малако і цукеркі. Давайце я пачастую вас кавай! – прапанавала Ната.

      – Давайце! – пагадзіўся Дзяніс, а Рыся элегантна скокнула з яго рук і выцягнула са снегу шкляны шар з домікам, ёлачкай і хлопчыкам на лыжах.

      Грэбень у скрыні

      Вецце старой бярозы пахіснулася, нібы ад рэзкага парыву ветру. Але інфармацыя, атрыманая з трох метэазондаў, сведчыла аб тым, што і гэтай ноччу, і заўтра ўдзень над мясцовасцю, якая даследуецца, чакаецца амаль поўная цішыня.

      Студэнткі затрымалі дыханне, баязліва пераглянуліся і ўтаропіліся вачамі ў свайго навуковага кіраўніка – чорнабародага мужчыну, які з хітрым прыжмурам глядзеў на бярозу.

      – Васіль Пятровіч! – прашаптала ў прывуснавы мікрафончык рудая дзяўчына, адкінуўшы з твару доўгую пасму валасоў, добра ўскудлачаных лазняком і вялікімі навушнікамі. – Бяром?

      – Палаева, гэта вавёрка… – ледзьве чутна адказаў Васіль Пятровіч.

      – Вавёрка? Чаго ёй не спіцца, ноч жа? – спыталася другая дзяўчына, каротка стрыжаная, з кальцом у правым брыве.

      – Таму што, Ханько, вы яе сваімі дурнымі пытаннямі пабудзілі… – усё так жа, амаль бязгучна, сказаў навуковы кіраўнік, не адводзячы вачэй ад бярозы.

      Вавёрка, заўзята махнуўшы точанымі лапкамі, пераскочыла на суседняе дрэва, з яго – на другое, і знікла ў лесе.

      Бяроза калыхнулася. Палаева і Ханько зверылі атмасферныя дадзеныя. Памылкі быць не магло: поўнае зацішша.

      Васіль Пятровіч узняў уверх указальны палец, а пасля прысвіснуў. З суседніх хмызоў паказалася галава маладога хлопца – трэцяга ўдзельніка студэнцкай даследчай групы. Хлопец кіўнуў, са смуткам паглядзеў у бок бярозы і дакрануўся да экрана планшэта, які трымаў у руках. Сетка мініяцюрных рэнтген-выпраменьвальнікаў, развешаная па хмызах вакол бярозы, пачала перадаваць на экран выяву.

      На галіне бярозы сядзела жывая чалавекападобная істота. «Жывой» яе можна было назваць толькі з вялікай умоўнасцю: істота не ўтварала цеплавое поле – яе тэмпература была роўнай з тэмпературай навакольнага асяроддзя; да таго ж істота не дыхала, была нябачнай пры месяцавым святле і не пакідала ценю. Нягледзячы на гэта, яна паводзіла сябе як жывая: варушылася, гойдалася на галіне, а праз хвіліну нават пачала спяваць ціхім, меладычным жаночым голасам.

      – Яна