Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1385-3
Скачать книгу
як мага хутчэй і – што крывіць душой? – адчуць на вуснах гэты спакуслівы смак. Я глытала гарачую каву, якая апякала мне вусны. І было балюча-балюча, але прыемна, горка і соладка. Салёна. Я маю дурную звычку кусаць вусны, калі баліць сэрца ці калі я аб нечым задумваюся. Яны амаль ніколі ў мяне не зажываюць. Часам гэта аддае мазахізмам.

      Дождж ліў як з вядра. Я сядзела пад пахмурным шэрым небам з кубкам кавы ў руках. У тую хвіліну так многа супярэчлівых думак адначасова праносілася ў маёй галаве: аб тым, што такія моманты абавязкова трэба дзяліць з кімсьці, і што адзінота ўсё-такі часам бывае лепш, калі ты адзін на адзін з дажджом і кавай разважаеш, дзе заканчваецца жыццё і пачынаецца смерць. Што зараз прамінае адзін з самых цудоўных момантаў жыцця, які больш ніколі не вернецца, і што вечнасці не існуе.

      Я рэдка ўспамінаю той дзень. Гэтак жа рэдка, напэўна, дастаюць старыя фотаздымкі, каб успаміны не сціраліся з памяці. Незвычайна тое, што нічога важнага для мяне тады не было, а ён стаў адным з самых запамінальных дзён майго жыцця. Унутры не сціхае хваляванне, быццам зараз я павінна спаткацца з далёкім сябрам, якога не бачыла шмат гадоў.

      Горад сустрэў мяне пахмурна і няветліва. Ужо на аўтобусным прыпынку я ўбачыла знаёмыя твары. Яны захоўваліся невядома дзе ў маёй памяці, я не ведала гэтых людзей, але дзесьці мы сутыкаліся, і яны пакінулі свой след у маіх успамінах. Гэта адна з галоўных адметнасцей маёй «маленькай Швейцарыі»: калі б ты сюды ні прыехаў, заўсёды табе будуць трапляцца на вочы знаёмыя абліччы, нават калі ты іх ніколі не ведаў. Па ўсіх вуліцах заўважныя то там, то тут аранжавыя камізэлькі прыбіральшчыц. Тыя ж самыя бабкі сядзяць на лаўках ля пад'ездаў і абмяркоўваюць адныя і тыя ж праблемы. Сярод людзей тут я заўсёды адчувала сябе, як рыба ў балтыйскіх кансервах. І вельмі рэдка гэты горад адгукаўся ў маіх успамінах пяшчотай і цеплынёй. Хутка скончыцца дзень. Сціхнуць успаміны. І пачнецца маё новае лета.

      Міхал Бараноўскі

      [1984 г. н.]

      «Тым, хто хоча пачуць ад мяне…»

      Тым, хто хоча пачуць ад мяне…

      Што Бог ёсць…

      Кажу… Бога няма…

      Тым, хто хоча пачуць…

      Што яго няма…

      Кажу, што ён ёсць…

      Што скажу я сабе?..

      Што я жадаю пачуць?..

      Калі трэба ўпэўніцца ў сваіх думках…

      То зачэрпваю з кішэні «адказы на ўсе пытанні…».

      Калі трэба разуверыцца…

      То зачэрпваю з кішэні «пытанні на ўсе адказы…».

      Пасля таго як я заўважыў за сабой гэтую завядзёнку…

      Дзіркі ў кішэнях не зашываю…

      Каб яны заўсёды былі пустыя…

      «Малым дзіцём…»

      Малым дзіцём

      Я вырываўся

      З тваіх рук,

      Каб аб нечым даведацца,

      І не разумеў,

      Што ты вучыла мяне самаму галоўнаму,

      Што самыя патаемныя веды

      Пераліваліся амаль няўлоўна

      Ў цеплыні тваёй далоні.

      Так