Зрэшты, дачка і не пытаецца ў яе парады, досыць самастойна падводзячы канцэптуальны баланс – псіхалагіня, а як жа ж! – пад сваю (яго) праблему: «Зразумей, пасля той вайны ў нямецкіх і нашых мужчын няма энергіі, неабходнай для пранікнення ў чужое цела, яны надта выклаліся, бо гэта адное і тое ж – пенісам ці штыком, забіць ці зачаць, адна і тая ж энергія, толькі са зваротным знакам…» – «Ну канечне, твой Генрых наваяваўся, усе грудзі ў медалях…» – «Справа не ў ім асабіста! Мужчыны расхацелі займацца сексам. Вазьмі бацьку: ён аддаваў перавагу алкаголю, бо энергетычна гэта менш затратны спосаб дасягнуць нірваны». – «Пакінь у спакоі прах свайго бацькі…» – «Не, ты даслухай! Затое жанчыны назапасілі шмат энергіі, і куды ім яе дзець?» – «А я адкуль ведаю?» – «Выходзяць замуж за папуасаў, азіятаў, афраамерыканцаў, мангола-кітайцаў, бо тыя іх трахаюць!» – «Не смей лаяцца пры маці! Гэта толькі нашы выходзяць – таму што дурніцы. Немкі ні за якіх папуасаў не выходзяць». – «Затое немкі купляюць штучныя чэлясы маркі «Індыйскі слон» і мужчын-лялек, ты зайдзі ў секс-шоп…» – «Дык што, ты цяпер будзеш спаць з «Індыйскім сланом» да канца жыцця?» Дачка не размаўляла з ёй тыдзень, і прабачэння прасіла, вядома ж, яна, хоць і мела рацыю ў той спрэчцы: ну і пакаленне – ва ўсім гатовыя абвінаваціць
Автор: | Коллектив авторов |
Издательство: | Аверсэв |
Серия: | Сучасная беларуская лiтаратура |
Жанр произведения: | |
Год издания: | 2023 |
isbn: | 978-985-19-7109-7 |
лічацца зараз першакласнай нерухомасцю, бо прылягаюць да ціхіх зялёных раёнаў. І тыя, хто жыве ў тых дамах, не пакутуюць ад начных кашмараў. Дый сам горад Дахау ў мясцовай прэсе ўпамінаецца ў асноўным дзякуючы тамашняму бардэлю, дзе працуюць асабліва спачувальныя прастытуткі: пасля адмены дзяржаўнай датацыі пенсіянерам на Каляды жрыцы кахання ўручылі насельнікам дома састарэлых «Friedrich Meinzolt» па €25, паведамілі газеты. А яна, па ўсёй верагоднасці, насамрэч пакутуе на клінічную ўразлівасць… Як сказала Светка: «Маці, гісторыя поўная жахаў, узяць хоць старажытных ацтэкаў – вырывалі сэрца ў жывых пленнікаў, каб прынесці яго ў ахвяру, гэта пакруцей за Маўтхаўзен. Між іншым, сэрца яны называлі каштоўным кактусавым плодам Арла, а паміраючага ў страшных пакутах пленніка – Арліным чалавекам. І ўвогуле ў цябе замацаванне афекту». – «А ў цябе?» – хацела яна спытаць, маючы на ўвазе вядома што, але стрымалася, заўжды баялася пакрыўдзіць дачку (вырасла, лічы, без бацькі), якая, дарэчы, досыць удала ўпісалася ў тутэйшае жыццё: скончыла моўныя курсы, знайшла працу афіцыянткі, паступіла ва ўніверсітэт на псіхолага – усё сама, малайчынка! – зняла кватэру ўдваіх з перасяленцам з Казахстана. А як яна радавалася поспехам дачкі – ды дзеля гэтага гатова была трываць і не такое, што там выхадкі старога маразматыка ды дробязнасць Ральфа, скосыя позіркі суседзяў і тупасць эмігрантаў. Праз паўгода высветлілася, што Светчын Генрых, як тут кажуць, швуль[2]… І тое яшчэ паўбяды, а няшчасце ў тым, што дзяўчынка ўсё роўна кахае гэтага тыпуса і працягвае жыць з ім. І яна, маці, не можа анічога ёй параіць, бо на актуальную тэму «Як будаваць сямейнае жыццё з гомасексуалістам» ім не чыталі лекцый ні ў школе, ні ва ўніверсітэце.
2
Швуль (