Дараванне. Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-19-7109-7
Скачать книгу
што ў таго нованароджанага цяляці, колькі разоў падаў – Ларыса і не лічыла, амаль не еў і спраўляў патрэбы, натуральна, пад сябе. Выглядаў ён так дрэнна, што яна забіла трывогу і выклікала ўрача ўзяць кроў на аналіз. Яго даб’е найменшая прастуда, сказаў урач, лейкацыты ўпалі ніжэй няма куды; яна скончыла даваць тыя пілюлі, хутала яго ў шалікі ды цёплыя вязаныя кофты, як калісьці Светку пасля чарговай ангіны, і міжволі шкадавала, а ён зрабіўся пакорлівым і бездапаможным, пазіраў на яе выцвілымі згусткамі эмалі ды шаптаў сваё «данке шён». Неўзабаве крыху акрыяў, але быў яшчэ кволы і пастаяна падаў – а падаў жудасна: аднойчы так грымнуўся ўсім целам на спіну, што яна думала – усё, канец, але абышлося. Страшны, як гогалеўскі мярцвяк, увесь у барвовых і чорных плямах (сінякі з-за дрэннага кровазвароту не сыходзілі), ён увесь час ірваўся кудысьці бегчы, зноў падаў і разбіваўся ў кроў. І яна змучылася канчаткова, бо падняць яго адна не магла: цяжкі, як мех з мукой, і, як мех жа, бездапаможны, сам ён аніколькі ёй не дапамагаў. Потым ужо здагадалася крэсла падстаўляць, каб ён мог рукамі ўхапіцца, а яна ў гэты час яго прыўзнімала, так і перасоўваліся па доме двухспіннай істотай з крэслам у галавах.

      А пазней ён адужаў ужо настолькі, што ўсё намагаўся выслізнуць на вуліцу, вось тады і адбыўся той выпадак, генеральная, так бы мовіць, рэпетыцыя сённяшняга. З яе дапамогай ён уставаў, дапаўзаў да сваёй канапкі ў гасцёўні, там яна яго пакідала, а сама завіхалася па гаспадарцы, абсалютна ўпэўненая ў тым, што ён занадта слабы, каб куды-небудзь ісці. Пралічылася. Яна прыбіралася на другім паверсе, Ральф адправіўся ў лес па дровы і забыў замкнуць дзверы; была ранняя вясна, пачынала цямнець. Тады Ганс, згубіўшы па дарозе чаравік, здолеў дайсці да канца вёскі, дзе зваліўся ў калюжыну на абочыне, ну а падняцца самастойна, зразумела, не мог. Па гэтым чаравіку, што валяўся пасярод вуліцы, Ларыса яго і знайшла, а з дапамогай шляхетнага спадара, што праязджаў міма, паставіла на ногі; дарэчы, ёй каштавала немалых высілкаў расціснуць пальцы яго правай рукі, у якой ён трымаў кол, верагодна, вырваны з чыёйсьці агароджы. Усё гэта яна расказала тады ўрачу ў лякарні, не забыўшы дадаць, што ў іх пабывалі судовыя медыкі ды адвакат, якія пацвердзілі неабходнасць апякунства над Гансам; у выніку Ральфу выдалі пашпарт апекуна і таўсценны даведнік. Між іншым, да гэтага Ральф і яна не мелі права перашкаджаць старому выходзіць з дому, а таксама чытаць пошту, якая прыходзіла на яго імя: нічога не паробіш – правы чалавека! Але пасля ўступлення ў сілу рашэння суда ніхто не абавязаны больш звяртаць увагу на дзівацтвы хворага. Ці можна зараз і дома, а не толькі ў лякарні, прывязваць Ганса поясам да ложка, пацікавілася яна. Так, адказала доктарка, цяпер можна. І паспяшайцеся, калі вы па-ранейшаму жадаеце аддаць яго ў дом састарэлых, там яшчэ засталіся свабодныя месцы. Можаце спачатку ўладкаваць яго часова, праўда, кароткатэрміновае знаходжанне каштуе даражэй, заўважыла медычка.

      А ёй, Ларысе, пасля тых слоў доктаркі ўспомніўся яшчэ адзін