Дараванне. Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-19-7109-7
Скачать книгу
ўзятае няшчасце нікога не ўражвала дый увогуле мала што значыла. Школа ў райцэнтры, крыклівыя лозунгі ды яйкападобныя гіпсавыя галовы правадыроў – ад гэтага фантастычнага існавання мозг абараняўся абсалютна рэальнай стратай зроку: так запацявала люстэрка ў ванным пакоі, варта было ўключыць занадта гарачую ваду, і ў ім ужо нельга было нічога ўбачыць, хіба што намаляваць на вільготнай паверхні фігуру з трох пальцаў. Фігура атрымлівалася надзвычай падобная да адзінага профілю трох стваральнікаў «вялікага вучэння» – трохгаловай істоты, якая глядзела з усіх школьных падручнікаў і размнажалася простым дзяленнем, няйнакш: толькі такім малазатратным чынам можна было напладзіць столькі вырадкаў-блізнюкоў. «Ты павінна насіць акуляры і сядзець на першай парце!» – яна і сядзела за першай партай у нязграбных акулярах з чорнай аправай, дзяўчынка Дай-Спісаць, але зрок усё роўна працягваў падаць… Ну а што там далей было, га? Ды вядома што: ВНУ, метры друкаванага тэксту, якія можна было разаслаць накшталт «дарожкі», – ага, дыван-самалёт, які транспартаваў іх, старанных зубрылак навуковага (быццам бы) камунізму ў краіну, якой насамрэч, натуральна, не існавала, а існавала іншае: вечная галеча, мокрыя ногі, абгорнутыя газетай (дзякуй, маці навучыла) усё з тымі ж красамоўна канстатуючымі факт усеагульнага і поўнага працвітання тэкстамі – мокрыя ногі ў працякаючых, яшчэ матчыных ботах… Давучылася такі да дыплома і пакойчыка ў інтэрнаце; у дадатак – мацюканне суседзяў-пралетараў за сценкай, а потым і шлюб, і хуткае развітанне з ілюзіяй, што ўсё ў яе зараз будзе «як у людзей». Зрок між тым зніжацца працягваў, нібыта яе вынаходлівы мозг імкнуўся хутчэй размыць карцінкі, што яму паказвалі, – каб выжыць самому, не абрынуцца ў істэрыку з рэзаннем вен (як суседка па інтэрнаце) альбо банальны псіхоз.

      А карцінкі былі адныя і тыя ж, звыклыя, як штамп у пашпарце, як запаскуджаны павільёнчык пад акном з надпісам «Піва-Воды»: муж, які «патрыятычна» прапівае заробак разам з алкашамі менавіта з роднага завода; хваробы, яе і Светчыны, забруджаныя лазарэты з няўлоўным унутрыбальнічным стафілакокам, што прытаіўся накшталт лах-нэскага монстра, самадурства люмпенаў ад медыцыны з іх жывёльным чуццём на чужую безабароннасць: неапахмеленыя санітаркі з аднолькавымі «ліхтарамі» на сінюшных фізіяноміях расчыняюць насцеж дзверы адзінага на ўвесь паверх сарціра са зламанай зашчапкай, не звяртаючы ўвагі на тое, ці ёсць хто ўнутры. Смерць маці ад інсульту, перадусім – яе гніенне жыўцом у перапоўненым калідоры, дзе інтымнасць растаптана, няма ўжо ні мужчын, ні жанчын, адно бясполыя шматкі мяса, як перад печчу крэматорыя. Муж між тым дапіўся ўжо да таго, што прайграўся блатным (тады, у сярэдзіне дзевяностых, крымінальнікі пачуваліся досыць вольна), і змрочнага выгляду бугаі ў наколках моўчкі вынеслі з кватэры маці тэлевізар, мэблю, яе і Светчыны рэчы. І, нарэшце, фінал – муж, які павесіўся з дапамогай дзягі на трубе батарэі ацяплення ў той пустой, хоць у футбол гуляй, аднапакаёвай кватэры.

      Вось тады,