Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
гэта жытло? Каму спатрэбіўся ён, гнаны, ледзь не забіты чужынцамі, прададзены чалавекам, каму давярала сама княгіня, а не толькі заўсёды разумны і спакойны бацька?

      Зноў узгадаў паляну. І толькі цяпер, з усёй сілай адчаю зразумеўшы, што адбылося, нечакана для самога сябе заплакаў, па-хлапечы абціраючы твар усёй даланёй. Плач быў нястрымным, раптоўным, яго калаціла, выкручвала сутаргай, а ў галаве была адна несціхальная думка: што скажа маці? Як перажыве такую страту? І як далей жыць ім без бацькі? Раз за разам уяўлялася адно і тое ж імгненне, якое ён прагледзеў, хаця быў побач, і віна за гэта мучыла яго мацней за рану: ляціць варожая страла, упіваецца ў шыю – моцную, жылістую, цёплую, за якую ён любіў чапляцца яшчэ малым, калі слухаў казкі, што расказваў яму і дзвюм сястрычкам альбо дзед, альбо сам бацька. Пазьней, растучы, радзей прытуляўся да бацькі, саромеўся паказваць сваю любоў да яго, хацеў хутчэй стаць дарослым. Але цяпер, адзін, у незнаёмым, можа, небяспечным месцы, у чаканьні яшчэ больш страшных падзеяў, ён разгубіўся.

      “Тата!” – крычала ў ім нешта тое, малое, цёплае, безабароннае, што раптоўна выйшла пры ўспамінах, на якія накладаўся адзін і той жа вобраз – страшэнны боль на родным татавым твары, калі страла ўпілася ў ягонае горла. Каб жа ён здагадаўся пра здраду, каб жа быў хаця разам з бацькам!

      Можа, адчай яго і гэты крык самі, неўпрыкмет, вырваліся з горла, але праз колькі хвілінаў звонку пачуліся крокі і зарыпелі цяжкія, акаваныя жалеззем дзверы, разам перарваўшы Данілаў плач. Ён ускочыў, рука сутаргава абмацвала скуру, а вочы міжвольна абеглі ўсё навокал, – дзе знайсці хаця якое палена, якім ён будзе адбівацца да апошняга? Але ратавацца не было патрэбы – у пакой прасьлізнула маладая жанчына ў белай ільняной намітцы, у гарсэціку і доўгім клятчастым андараку. Яна спынілася перад Данілам і супакоіла яго:

      – Не бойся, дзяцюк, я цябе забіваць ня буду! Не для таго я разам са сваёй пані валакла цябе ў вазок. Але ж ты і цяжкі, хаця, мабыць, зусім нядаўна ў порты ўлез![34]

      Хлопец глядзеў на яе. Непрыгожы даўганосы твар, прышчы на лобе, вузкія ярка-чырвоныя вусны надавалі твару нешта драпежна-хітрае, але невялікія чорныя вочы пад доўгімі, аж да скроняў, брывамі глядзелі разумна і з прыхаванай іроніяй.

      – Хто ты? І дзе я?

      – Я Краска, пакаёўка яе міласці пані Офкі, удавы Кіянавай. Ты ў ейнай сядзібе ў Любчы. У ейным і яго міласьці швагры… – паправілася яна. – Яны тут абодва гаспадараць. Яшчэ ёсць маладая гаспадыня, але яна пад апекай пані. Што ты яшчэ хочаш ведаць?

      – У Любчы? – прамовіў ён агаломшана. – Так далёка?

      – Не так ўжо і далёка ад дарогі, на якой ты кінуўся пад ногі нашым коням.

      – Дарогі?

      Ён зусім не памятаў, як дабраўся да дарогі. Памятаў толькі мёртвыя целы, на якія глядзеў з кустоўя, калі страх і жаданне пахаваць іх, падпаўзьці бліжэй змагаліся ў ім са страхам, памятаў таксама словы Гердзеня пра тое, што ён вернецца і прагледзіць тут кожны корч. А болей нічога, як быццам адразу ж упаў у чорную бездань. Але Краска перапыніла яго маўчанне і роздумы.

      – А як жа ты, хлапчына, там апынуўся,


<p>34</p>

у порты ўлез – звычайна хлопчыкі да 12 гадоў хадзілі ў ка- шулях без портак