Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
у строі думак і дзеяннях бальшавікоў. Таму, варагуючы з немцамі, пятлюраўцамі, нарэшце – Урангелем, Махно лічыў вялікімі шкоднікамі рабоча-сялянскай рэвалюцыі і саміх бальшавікоў. Якраз таму ён усяляк агароджваў вызваленыя ім тэрыторыі ад чырвоных, ад іхніх вірлавокіх пасланцоў – камісараў, чэкістаў, як і ад гвалтоўных харчовых атрадаў. Уяві сабе, як усё гэта калола ў нос шэльме Троцкаму, камандуючаму фронту, які бачыў у беспартыйных Саветах і іхнім заступніку – атамане Махно – пагрозу бальшавіцкаму рэжыму.

      Пятро Пісарчук быў узрушаны тым, што пачуў, і ў ягоных вачах зайграў водсвет утрапення.

      – Ці не наканаванне зверху, бацюшка, – гэтая вайна сялян? Выходзіць, аднак, што атаман Махно не адмысловы дурань і анархіст, не бандыт з вялікай дарогі, якім яго распісвалі ў расейскіх газетах. Ён абараняў інтарэсы сялян і тут быў жорсткі і паслядоўны. Я правільна разумею?

      – Так, браце Пятро. Тыя людзі, якія стаялі поплеч з Махно і багата чаго ведалі, якіх я, дарэчы, прычашчаў і спавядаў, згадвалі мне, што ён, Нестар Махно, як на духу, адкрыта, бескампрамісна, адчайна піcаў у тэлеграмах на адрас Троцкага ў Маскву: маўляў, заяўляю вам, што мой фронт застаецца нязменна адданым рабоча-сялянскай рэвалюцыі – толькі ёй, а не ўсялякім інстытутам ды ўстановам гвалту, што ўвасабляюць вашыя камісары або надзвычайныя камісіі, «тройкі», якія скрозь чыняць здзек.

      Цікавасць Пісарчука да асобы Махно і спрычыненых ягонай дзейнасцю эпізодаў вайны не страчвалася, не змяншалася, і ён, паціраючы рукі ад задавальнення, не ўтрымаўся зазначыць:

      – Ойча, бачыць Бог, калі б мне надарылася быць там і давялося выбіраць, з кім ваяваць, я пайшоў бы за такім павадыром! Я адстойваў бы акурат такую савецкую ўладу!

      – Вось як?.. Але ж небарака Пятро не стаў ваяром! Ці шкадаваць нам пра гэта? У Бібліі ж сказана: «…і спазнаеце ісціну, і ісціна зробіць вас вольнымі». Не думаў я, шчыра кажучы, што цябе, чыннага хрысціяніна, земляроба, лёгка ўвесці ў спакусу. Бачу, ёсць, ёсць і ў тваёй душы порах!

      – Ёсць… мо нейкае каліва. Я селянін. Я прырос да зямлі. Як і кожны, хто ўлягае ў працу, люблю справядлівасць. Не мне казаць вам, што справядлівасць усталёўвае лад у душы. А што да спакусы, дык яна ж не д’ябальская, прабачце.

      – То я так, для понту, як кажуць у Жытоміры.

      – Шкада, што мне на свае вочы не давялося пабачыць Нестара Махно…

      – Са слоў паплечнікаў, ён нагадваў хутчэй не палкаводца, а дробненькага манастырскага служку, які добраахвотна замарыў сябе пастамі. Сухі, як ражон.

      – Але ж такія людзі нярэдка надзелены моцнай сілай духу.

      – Так. Вынослівы. Цвёрды, бы тая сухадрэвіна. Бог надзяліў яго незвычайнымі вачыма. Атаман Махно меў учэпісты і востры позірк, які не мяняўся ні калі ён смяяўся, ні калі аддаваў самыя жорсткія загады. Вочы ў яго існавалі як бы самі па сабе. Яны і вызначалі знешне ягоны характар, асобу ўвогуле. Савет яго арміі сфармуляваў сваё палітычнае крэда, згодна з якім у Камуністычнай партыі